Барсукі (Магілёўскі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Барсукі.
Барсукі́[1] (трансліт.: Barsuki, руск.: Барсуки) — вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Вендаражскага сельсавета. Размешчана за 20 км на паўднёвы захад ад Магілёва, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Галынец на лініі Магілёў—Асіповічы. Рэльеф раўнінны, на поўдні і поўначы мяжуе з лесам. На захадзе цячэ р. Лахва (прыток р. Дняпро). Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз в. Гуслянка і далей па шашы Магілёў—Бабруйск.
Гісторыя
Паводле перапісу 1897 года ў Расійскай імперыі выселак. У 1909 годзе пасёлак у Вендаражскай воласці Магілёўскага павета.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала яе разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У сакавіку 1924 года вёску вярнулі БССР, з 17 ліпеня 1924 года ў Магілёўскім раёне Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці. У 1926 годзе вёска. У 1920-я г. дзейнічала садова-агароднае таварыства. У 1930-я г. вяскоўцы ўступілі ў калгас.
У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года да 28 чэрвеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Гітлераўцы расстралялі больш за 100 жыхароў, якія пахаваны на могілках.
Да 22 ліпеня 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Цішоўскага сельсавета[2]. У 1990 годзе ў складзе калгаса «Маяк камунізму» (цэнтр — в. Цішоўка). У 2007 годзе працаваў магазін.
Планіроўка
Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы мерыдыянальнай арыентацыі, забудаванай двухбакова традыцыйнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Насельніцтва
- XIX стагоддзе:
- 1897 — 1 двор, 7 жыхароў.
- XX стагоддзе:
- XXI стагоддзе:
- 2007 — 8 гаспадарак, 9 жыхароў.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Барсуко́ўка, ж.
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 ліпеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.
Літаратура
- Барсукі // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 6, кн. 2. Магілёўская вобласць / У. Д. Будзько і інш. — Мн.: БелЭн, 2009. — 591 с. ISBN 978-985-11-0440-2.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Магілёўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.