Бартнякі
Бартнякі́[1] (трансліт.: Bartniaki, руск.: Бортняки) — вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Вендаражскага сельсавета. Размешчана за 25 км на паўднёвы захад ад Магілёва, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Вендрыж на лініі Магілёў—Асіповічы. Рэльеф раўнінны, на поўдзень мяжуе з лесам. На поўнач праходзіць меліярацыйны канал, злучаны з р. Лахва (прыток р. Дняпро). Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз в. Капейнае і далей па шашы Магілёў—Бабруйск.
Гісторыя
Заснавана ў пачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак. З 20 жніўня 1924 года ў Навасёлкаўскім 2 (з 21 жніўня 1925 года Гуслішчанскі) с/с Магілёўскага раёна Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці. У 1930-я г. вяскоўцы ўступілі ў калгас.
У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года да 27 чэрвеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. З 26 чэрвеня 1954 года ў Вендаражскім сельсавеце. У 1990 годзе ў складзе калгаса «Маяк камунізму» (цэнтр — в. Цішоўка).
Планіроўка
Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы шыротнай арыентацыі, забудаванай двухбакова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Насельніцтва
- XX стагоддзе:
- 1990 — 9 гаспадарак, 17 жыхароў.
- XXI стагоддзе:
- 2007 — 4 гаспадаркі, 7 жыхароў.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Бо́ртнікі
Літаратура
- Бартнякі // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 6, кн. 2. Магілёўская вобласць / У. Д. Будзько і інш. — Мн.: БелЭн, 2009. — 591 с. ISBN 978-985-11-0440-2.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Магілёўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.