wd wp Пошук:

Барысы (Мядзельскі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Барысы. Барысы́[1] (трансліт.: Barysy, руск.: Борисы) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Свірскага сельсавета.

Гісторыя

У 1847 г. вёска маёнтка Алешкі Свянцянскага павета Віленскай губерні, валоданне памешчыка С. Хамінскага, 7 двароў, 55 жыхароў. У 1868 г. вёска Свірскай воласці Свянцянскага павета, 68 жыхароў. У 1904 г. вёска налічвала 142 жыхара, у 1907 г. — 113 жыхароў. З 12.10.1940 г. у Куцькаўскім сельсавеце Свірскага раёна Вілейскай, з 20.09.1944 Маладзечанскай абласцей, з 16.07.1954 г. у Свірскім, з 05.08.1954 г. у Канстанцінаўскім сельсавеце, з 31.08.1959 г. ў Мядзельскім раёне. C 20.01.1960 г. Мінскай вобласці, з 10.05.1960 г. у Свірскім гарпасялковым Савеце.

У 1950 г. 45 гаспадарак вёсак Барысы і Януковічы аб’ядналіся ў калгас імя Калініна. З 07.01.1964 г. вёска ў складзе саўгаса «Канстанцінава» (цэнтр — вёска Камарова), з 04.09.1991 г. — калгаса «Канстанцінава» (цэнтр — вёска Камарова).

У 2013 годзе Свірскі пасялковы савет быў скасаваны, і Барысы ўвайшлі ў склад Свірскага сельсавета[2].

Насельніцтва

  • 112 жыхароў (1960)
  • 13 двароў, 20 жыхароў (1997)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Рашэнне Мінскага абласнога Савета дэпутатаў № 234 ад 28 мая 2013 г. “Аб змяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзела Мінскай вобласці” Архівавана 11 снежня 2013. (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Мядзельскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be