Бастынь
Басты́нь[2] (трансліт.: Bastyń, руск.: Бостынь) — аграгарадок у Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Бастынскага сельсавета.
Гісторыя
З 12 кастрычніка 1940 года ў Бастынскім сельсавеце Лунінецкага раёна Пінскай вобласці, яго цэнтр. 16 ліпеня 1954 года сельсавет скасаваны, вёска ўвайшла ў склад Дзятлавіцкага сельсавета[3]. 8 верасня 1959 года вёска пералічана ў склад Валуцкага сельсавета, дзе стала яго цэнтрам, сельсавет перайменаваны ў Бастынскі[4].
Насельніцтва
- 1996 год — 678 двароў, 1904 жыхары
- 1999 год — 1699 жыхароў
- 2010 год — 1342 жыхары
Славутасці
- На могілках знаходзіцца склеп-пахаванне Феліцыі Дваракоўскай са Скакоўскіх 1833 года[5] — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000455шыфр 113Г000455
- Брацкая магіла (1944) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Д000454шыфр 113Д000454
- Побач з месцам, дзе змяшчалася страчаная Царква Святой Параскевы Пятніцы, у 1990-х пабудавана новая аднайменная пратэстанцкая царква[6].
- Свята-Параскева-Пятніцкая царква (1998)
Страчаная спадчына
- Царква Святой Параскевы Пятніцы, пабудаваная ў 1750 годзе і страчаная ў 1980-х[7];
- Сядзіба Друцкіх-Любецкіх XVIII стагоддзя, страчаная ў 1939 годзе[8];
Вядомыя асобы
- Генадзь Андрэевіч Касцюкоў(руск.) бел. — мэр горада Краматорска Данецкай вобласці Украіны з 2006 года.
- Анатоль Расціслававіч Бензярук — беларускі журналіст
Зноскі
- ↑ Паштовы індэкс
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 верасня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 11.
- ↑ Бастынь на сайце Radzima.org
- ↑ Бастынь на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- ↑ Бастынь на сайце Radzima.org
- ↑ Бастынь на сайце Radzima.org
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бастынь
- Лунінецкі райвыканкам Архівавана 6 студзеня 2013.
- Населеныя пункты Рэспублікі Беларусь Архівавана 17 сакавіка 2012.
- Бастынь на GeoNames
- Бастынь на сайце Radzima.org
- Бастынь на сайце Глобус Беларусі (руск.)
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Лунінецкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.