wd wp Пошук:

Бат

Запыт «Бат» перанакіроўваецца сюды; гл. таксама іншыя значэнні.

Бат (англ.: Bath, [ˈbɑːθ], лац.: Aquae Sulis, Aquae Calidae, Bathonia) — горад у цырыманіяльным графстве Сомерсет на паўднёвым захадзе Англіі, які знаходзіцца за 156 км на захад ад Лондана і за 21 км на паўднёвы ўсход ад Брыстала. Насельніцтва горада — 83,992 чалавек[1]. Статус горада быў нададзены Бату каралевай Елізаветай I у 1590 годзе[2] і стаў адміністрацыйна самастойнай адзінкай у 1889 годзе, што дало яму адміністрацыйную незалежнасць ад графства Сомерсет. Калі ў 1974 годзе было ўтворана графства Эйван, горад Бат увайшоў у яго склад. З 1996 года, калі графства Эйван было ліквідавана, Бат дагэтуль з’яўляецца галоўным цэнтрам унітарнай адміністрацыйнай адзінкі Бат і Паўночна-Усходні Сомерсет.

Упершыню Бат быў заснаваны рымлянамі ў 43 г. да н.э. як спа-курорт з лацінскім імем Aquae Sulis («воды Сулі́са»). Згодна з вуснай традыцыяй лічыцца, што Бат быў вядомы і раней[3]. Рымляне пабудавалі рымскія бані і палац на памежных гарадскіх халмах у даліне ракі Эйван каля тэрмальных мінеральных крыніц, якія з’яўляецца адзінымі натуральна ўзнікаючымі тэрмальнымі крыніцамі ў Вялікабрытаніі[4]. Англійскі кароль Эдгар быў каранаваны ў бацкім абацтве ў 973 годзе[5]. Нашмат пазней, у Геаргіянскую эпоху, горад стаў папулярным спа-курортам, што прывяло да яго буйнога пашырэння. Шматлікія ўзоры геаргіянскай архітэктуры, пабудаванай адмысловым з бацкага каменя захаваліся і пагэтуль.

Бат быў унесены ў спіс Сусветнай спадчыны ў 1987 годзе. Горад мае шэраг тэатраў, музеяў і іншых культурных і спартыўных будынкаў, якія паспрыялі станаўленню гэтага горада, як асноўнага турыстычнага цэнтра, які мае больш за мільён сталых наведвальнікаў і 3.8 мільёна дзённых турыстаў штогод[6]. Горад таксама мае два ўніверсітэты і некалькі школ і каледжаў. У Баце буйны сектар сферы паслуг, развіваюцца інфармацыйныя і камунікацыйныя тэхналогіі, разам з сектарам інтэлектуальнай эканомікі, якія забяспечваюць працаўладкаванасць насельніцтва Бата і прымежнай тэрыторыі.

Славутасці

Са славутасцей горада вылучаюцца: Кінгстан-сквер і Квінс-сквер («плошча каралевы»); упадабанымі месцамі для шпацыраў служаць — Вікторыя-парк і Сідней-гардэн. Кафедральная або царква абацтва, пабудаваная ў 14951582 гадах у гатычным стылі, з высокай (у 52 м) вежай, належыць да самых маштабных пабудоў сярэдневяковай Англіі. З іншых грамадскіх будынкаў выдатныя ратуша (Guildhall), пабудаваная ў 1780 годзе, з прасторнымі заламі і выдатным пры ёй музеем рымскіх старажытнасцей, шырокі будынак рынка, будынак клуба, 2 тэатра, два грандыёзных манежа і сем гарадскіх бальніц.

«Каралеўскі паўмесяц» у Баце

Гарады-пабрацімы

Бат з’яўляецца горадам-пабрацімам наступных гарадоў:

Зноскі

  1. Bath and North East Somerset District Council : Population Statistics Архівавана 23 красавіка 2008. (англ.)
  2. “Civic Insignia”. Архівавана 15 чэрвеня 2011. City of Bath. (англ.)
  3. (2005) History of Bath’s Spa Bath Tourism Plus (англ.)
  4. “City of Bath World Heritage Site Management Plan” Архівавана 14 чэрвеня 2007.. Bath and North East Somerset. (англ.)
  5. “Edgar the Peaceful”. English Monarchs — Kings and Queens of England. (англ.)
  6. “Bath in Focus”. Business Matters. (англ.)
Сярэднявечнае Бацкае абацтва Палтні-Брыдж (1773, арх. Роберт Адам) Раскапаныя археолагамі рымскія тэрмы

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Іўеўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Асакараўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Асінскага раёна (Іркуцкая вобласць) Катэгорыя·Населеныя пункты Аягозскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Бахмацкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Бухар-Жыраўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Бярозаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Валожынскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Веліжскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Верхнядзвінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Вілейскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Гарадоцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Гродзенскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Дзямідаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Дзяржынскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Жармінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Кобрынскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Краснагорскага раёна (Бранская вобласць) Катэгорыя·Населеныя пункты Курмангазінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Лепельскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Лыманскага раёна (Адэская вобласць) Катэгорыя·Населеныя пункты Лэнінскага раёна (Крым) Катэгорыя·Населеныя пункты Магілёўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Навагрудскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Радэхіўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Раздольнэнскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Сафонаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Смалявіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Угранскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Ужгарадскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Урджарскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Холм-Жыркоўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Хоцімскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Чыілійскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Шчарбакцінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Шэцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Якуціі Катэгорыя·Населеныя пункты без геаграфічных каардынат Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Населеныя пункты, заснаваныя ў 1786 годзе Катэгорыя·Населеныя пункты, заснаваныя ў 43 годзе Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Крупскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Бялынкавіцкага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Касцюковіцкага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Хоцімскага раёна Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Якуціі Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Кобрынскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be