wd wp Пошук:

Баўска

Ба́ўска (лат.: Bauska (i), да 1920 руск.: Бауск, ням.: Marienland або Bauske) — горад, цэнтр Баўскага края Латвіі. Насельніцтва 10 393 жыхароў (2005). Плошча 6,1 км². Знаходзіцца за 66 км на поўдзень ад Рыгі ля зліцця рэк Муса і Мэмэлэ (якія ўтвараюць Ліелупэ). Найбліжэйшая чыгуначная станцыя Іецава (за 26 км). У гісторыі горада пакінулі свой след Лівонская вайна (1558—1583), Трыццацігадовая вайна (1618—1648), Паўночная вайна (1700—1721), чума 1711 года, паход Напалеона 1812 года.

Гісторыя

Гл. таксама: Баўскі замак Баўск быў заснаваны Тэўтонскімі рыцарамі ў 1443 годзе, стаў горадам у 1511 годзе. Поўныя правы горада атрымаў у 1609.

Замак Баўска быў заснаваны ў 1456 годзе ландмайстрам нямецкага ордэна ў Лівоніі Іаанам фон Менгедэ (таксама называўся Бушэ, Бушэнбарг і Баўшкенбург). У 1625 годзе замак быў узяты шведамі, падчас Паўночнай вайны ў 1705 годзе — рускімі.

У 1705 годзе ўмацаванні замка былі разбураны, і з тых часоў ён незаселены. Захаваліся разваліны замка, а ў апошнія гады ён быў адрэстаўраваны.

У 1855 годзе ў Баўску налічвалася 6532 жыхароў. Усяго ў Баўскім павеце, Курляндскай губерні Расіі налічвалася 56804 жыхароў. У той час у горадзе знаходзіліся праваслаўная капліца, лютэранская царква, дзве сінагогі. Таксама меліся гарбарны і цагляны заводы і два бровары. Штогадовы кірмаш праводзіўся з 12 па 17 кастрычніка.

Да 1 ліпеня 2009 года горад уваходзіў у склад Баўскага раёна.

Эканоміка, прамысловасць

Філіялы плодакансервавага і тэкстыльнага камбіната «Саўлэ».

2 бровары:

Славутасці

Баўскі замак

Гарады-пабрацімы

Зноскі

  1. Колькасць жыхароў у самакіраваннях. 01.01.2016 (лат.)
  2. Кніга паштовых індэксаў Латвіі — красавік 2011 (лат.)
  3. Класіфікатар адміністрацыйных тэрыторый і тэрытарыяльных адзінак Латвіі — 16 лютага 2011 (лат.)
  4. Баўскас алус
  5. Лодыня алус Архівавана 24 снежня 2011.
  6. Латвія: у Баўску адкрылі мемарыял у гонар добраахвотных батальёнаў SS Архівавана 20 верасня 2012.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Населеныя пункты, заснаваныя ў 1443 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be