Радзвілішкіс
Радзвілішкіс (літ.: Radviliškis, традыцыйная беларуская назва — Радзівілішкі) — горад у цэнтральнай Літве, з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Радзвілішкіскага раёна Шаўляйскага павета. Насельніцтва складае каля 20 тыс. чалавек. Радзвілішкіс адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Аўкштайція.
Гісторыя
Упершыню паселішча ўзгадваецца ў 1529 годзе, калі яго заснаваў Крыштаф Радзівіл. Назва пайшла ад фаміліі Радзівілаў, якія валодалі паселішчам з 1529 да 1764 года. У 1687 годзе вялікі князь Ян Сабескі падараваў гораду права мець свой кірмаш. Пасля чумы 1708—1710 гадоў у горадзе зусім не засталося жыхароў.
У 1795 годзе, пасля падзелу Рэчы Паспалітай, Радзівілішкі трапілі ў склад Расійскай імперыі. У 1870 годзе праз паселішча прайшла чыгунка Лібава — Рамны, а ў 1873 годзе — Радзівілішкі — Дынабург, пасля чаго Радзівілішкі пачалі хутка развівацца.
З 1919 года Радзвілішкіс у складзе Літоўскай Рэспублікі, дзе ў 1923 годзе атрымаў статус горада.
Вядомыя асобы
- Ёнас Марцінкявічус (1900—1953) — літоўскі пісьменнік.
Гарады-пабрацімы
Баўска, Латвія
Валка, Латвія
Гнезна, Польшча
Гродзіск Мазавецкі, Польшча
Хашуры, Грузія
Шпаер, Германія
Зноскі
- ↑ Statistics Lithuania Праверана 2 чэрвеня 2019.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Радзвілішкіс
Катэгорыя·Населеныя пункты Радзвілішкіскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Шаўляйскага павета Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Раёны Літвы
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.