Баўтцэн
Ба́ўтцэн (ням.: Bautzen), Бу́дышын (в.-луж.: Budyšin (i); [’budɨʃin]?; захоўвалася да афіцыйнага перайменавання ў 1868) — горад у Германіі, у Саксоніі, адміністрацыйны цэнтр акругі Оберлаўзіц (Верхняя Лужыца). Баўтцэн лічыцца «сталіцай» лужыцкіх сербаў. Уваходзіць у склад культурна-тэрытарыяльнай аўтаноміі «Лужыцкая пасяленчая вобласць», на тэрыторыі якой дзейнічаюць заканадаўчыя акты зямель Саксоніі і Брандэнбурга, якія садзейнічаюць захаванню лужыцкіх моў і культуры лужычан. Насельніцтва складае 41,6 тыс. чал. (2005)[2].
Гісторыя
З пачатку VII стагоддзя Будышын — галоўны цэнтр мільчан, аднаго з плямёнаў лужыцкіх сербаў, якія да сярэдзіны 10 ст. былі заваяваныя германскімі князямі. Меркавана ў 958 у Будышыне маркграф Майсена заклаў памежную крэпасць Ортэнбург (перабудоўвалася ў 1483—1486, 1645—1648), вакол якой у далейшым сфарміраваўся горад са змяшаным сорбска-нямецкім насельніцтвам (упершыню згадваецца ў 1002). У 1018 годзе ў Будышыне заключаны мір паміж Свяшчэннай Рымскай імперыяй і Польшчай, паводле якога горад перайшоў ва ўладанні польскага караля[2].
З 1031—1033 гг. Будышын ізноў пад уладай імперыі, спачатку ў складзе маркграфства Майсен, затым герцагства Багемія. Каля 1213 (паводле іншых звестак, у 1240) атрымаў гарадскія правы. У 1253 адышоў да маркграфства Брандэнбург. У 1319 уключаны ў склад каралеўства Багемія, разам з якім у 1526 увайшоў ва ўладанні Габсбургскай манархіі. З 1346 адыгрываў вядучую ролю ў лужыцкім саюзе шасці гарадоў. Цяжка пацярпеў у перыяд Гусіцкіх войнаў 1419—1437 гадоў і Трыццацігадовай вайны 1618—1648 гадоў. У 1523—1524 гадах у Будышыне была праведзена Рэфармацыя. У 1635 годзе увайшоў у склад курфюрства Саксонія (у 1806—1918 каралеўства)[2].
У час вайны 6-й антыфранцузскай кааліцыі супраць Францыі армія Напалеона I ў 1813 годзе нанесла пры Баўтцэне паражэнне расійска-прускім войскам. У 1815 годзе скасаваны Саюз шасці гарадоў. З 1871 разам з Саксоніяй увайшоў у склад Германскай імперыі.
Моцна разбураны ў гады Другой сусветнай вайны. З 1945 у савецкай зоне акупацыі Германіі. Да пачатку 1950-х гадоў у Баўтцэне знаходзіўся лагер для інтэрнаваных № 4 НКУС (з 1946 МУС) СССР. У 1949—1990 у складзе ГДР; з 1956 месцазнаходжанне галоўнай палітычнай турмы МДБ ГДР («Баўтцэн-2», народная назва «Жоўтая бяда»), у якой у 1993 створаны мемарыяльны музей[2].
Славутасці
Архітэктурнае аблічча цэнтральнай часткі горада вызначаюць крэпасць Ортэнбург, вежы былой гарадской сцяны — Лаўэнтурм(ням.) бел. (1403), Райхентурм(ням.) бел. (1490—1492) і інш., сабор Св. Пятра(руск.) бел. (1293—1303; перабудаваны ў другой палове XV стагоддзя), царква Міхаіла(ням.) бел. (XV стагоддзе), а таксама якая з’яўляецца сімвалам горада былы воданапорная вежа Альтэ-Васеркунст(руск.) бел. (1558, аўтар праекта В. Роршайт; цяпер Музей тэхнікі). Барочная архітэктура прадстаўлена ратушай(англ.) бел. (1729—1732) і шэрагам жылых дамоў. З пазнейшых будоў вылучаюцца царква Марыі і Марты(ням.) бел. (1888—1891) і Мост міру(ням.) бел. цераз раку Шпрэе (1908—1909)[2].
- Крэпасць Ортэнбург і Саляны дом
- Лаўэнтурм(ням.) бел.
- Райхентурм(ням.) бел.
- Сабор Святога Пятра(руск.) бел.
- Царква Святога Міхаіла(ням.) бел.
- Стары Васеркунст(руск.) бел.
- Баўтцэнская ратуша(англ.) бел.
- Барочная гарадская забудова
- Царква Святых Марыі і Марты(ням.) бел.
- Мост міру(ням.) бел.
Культура
Баўтцэн — культурны цэнтр лужычан, сядзіба цэнтральнага кіраўніцтва іх нацыянальнай арганізацыі «Домавіна» («Радзіма»), аднайменнага сербалужыцкага выдавецтва, Сербалужыцкага інстытута, Музея лужыцкіх сербаў. Дзейнічае гарадскі музей(ням.) бел.. У Баўтцэне дзейнічаюць Нямецка-сербалужыцкі народны тэатр і Сербалужыцкі нацыянальны ансамбль(ням.) бел.[2].
- «Сербалужыцкі дом», у якім знаходзіцца сядзіба «Домавіны»
- Будынак, у якім размяшчаецца выдавецтва «Домавіна»
- Будынак Сербалужыцкага інстытута
- Будынак Музея лужыцкіх сербаў
- Гарадскі музей(ням.) бел.
- Нямецка-сербалужыцкі народны тэатр
Эканоміка
У горадзе развіты вагонабудаванне, вытворчасць тэле- і радыёапаратуры; народныя промыслы[2].
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
Гарады-пабрацімы
- Вормс (з 1990)
- Гайдэльберг (з 1991)
- Дро, Францыя (з 1992)
- Ябланец-над-Нісаў, Чэхія (з 1993)
- Яленя Гура, Польшча (з 1993)
Зноскі
- ↑ Aktuelle Einwohnerzahlen nach Gemeinden 2013 Колькасць насельніцтва станам на 31 снежня 2013 (з улікам даных перапісу насельніцтва 9 мая 2011 года)
- 1 2 3 4 5 6 7 Бауцен // Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Баўтцэн
- Афіцыйны сайт.
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.