Бельскі сельсавет (Дубровенскі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Бельскі сельсавет.
Бе́льскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Бель.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Ляднянскага раёна Аршанскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года сельсавет у Ляднянскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Дубровенскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 12 мая 1959 года ў склад сельсавета з Маласавінскага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (Вусце і Расасна)[1]. 16 верасня 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Ляднянскага (11 населеных пунктаў: Антоненкі, Арловічы, Батуроўшчына, Бель, Буда, Валяўкі, Гарошкава, Зазер’е, Камары, Каробкі і Копанік) і Маласавінскага (8 населеных пунктаў: Вусце, Марчонкі, Расасна, Слабада, Снегіры, Фесеўка, Церахі і Янкаўшчына) сельсаветаў[2].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 19 населеных пунктаў.
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 мая 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5.
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Дубровенскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Ляднянскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1960 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.