Маласавінскі сельсавет
Маласа́вінскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Ерамееўшчына.
Гісторыя
Утвораны 16 ліпеня 1954 года як Баброўскі сельсавет у складзе Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці БССР шляхам аб’яднання тэрыторыі скасаваных Расасненскага і Савінскага сельсаветаў, цэнтр — вёска Баброва[2]. 16 верасня 1957 года ў склад сельсавета са Слатаўшчынскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Барсукі, Бяскі, Гуракі і Пецькі), з Малабахаўскага сельсавета — 3 населеныя пункты (Ерамееўшчына, Карабанавічы і Негаціна), цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Малое Савіна, а сельсавет перайменаваны ў Маласавінскі[3]. 12 мая 1959 года ў склад Бельскага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (Вусце і Расасна)[4]. 16 верасня 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Бельскага сельсавета (8 населеных пунктаў: Вусце, Марчонкі, Расасна, Слабада, Снегіры, Фесеўка, Церахі і Янкаўшчына)[5]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Аршанскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе адноўленага Дубровенскага раёна. 8 ліпеня 2008 года скасавана вёска Снегіры[6]. 11 кастрычніка 2021 года цэнтр сельсавета перанесены ў аграгарадок Ерамееўшчына[7].
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1128 чалавек[8], з іх 94,4 % — беларусы, 3,8 % — рускія, 0,7 % — украінцы[9].
Зноскі
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 31 марта 2022 г. № 302 Об административно-территориальном устройстве Дубровенского района Витебской области
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 9.
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 мая 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5.
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.
- ↑ Пералік найменняў геаграфічных аб’ектаў, спыніўшых сваё існаванне за 2006—2008 гг. Архівавана 20 красавіка 2022. (руск.)
- ↑ Решение Дубровенского районного Совета депутатов от 11 октября 2021 г. № 156 О переносе административного центра Малосавинского сельсовета Дубровенского района
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Дубровенскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя сельсаветы Аршанскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1954 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Дубровенскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.