Беразнякі (Мядзельскі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Беразнякі. Беразня́кі[1] (трансліт.: Bierazniaki, руск.: Березняки) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Мядзельскага сельсавета.
Гісторыя
У 1868 засценак Мядзельскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, 2 двары, 15 жыхароў. У 1904 г. у засценку 24 жыхары, у 1907 г. — 3 двары, 37 жыхароў. У 1921 г. у складзе Мядзельскай гміны Дунілавіцкага (з 1925 г. Пастаўскі) павета Віленскага ваяводства, 6 двароў, 41 жыхар. З 12.10.1944 г. у Лук’янаўскім сельсавеце Мядзельскага раёна Вілейскай, з 20.09.1944 г. Маладзечанскай абласцей, з 20.01.1960 г. Мінскай вобласці. З 1954 вёска знаходзіцца ў складзе калгасу «Пераможца» (цэнтр — вёска Лук’янавічы).
Насельніцтва
- 7 двароў, 10 жыхароў (1997)
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Bereźniaki, zaścianek, powiat wilejski, gmina Miadzioł // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. — Tom XV, cz. 1 (Abablewo — Januszowo), 1900. — S. 107 (польск.)
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Мядзельскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.