Беразінскае
Беразі́нскае[1] (трансліт.: Bierazinskaje, руск.: Березинское) — аграгарадок у Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадзілаўскага сельсавета. Знаходзіцца за 25 км на паўднёвы захад ад горада і чыгуначнай станцыі Маладзечна. 1645 жыхароў, 717 гаспадарак (2010).
Гісторыя
У канцы 1940-х гадоў у рэчышчы ракі Бярэзіна пачалі здабываць торф. Запасы складалі 31,1 мільёнаў тон. Пачалося будаўніцтва торфараспрацоўчага прадпрыемства, на месцы якога ў 1951 годзе ўзнік пасёлак. У 1970 годзе 2000 жыхароў. У 2001 годзе 650 гаспадарак, 1677 жыхароў.
Інфраструктура
У пасёлку размешчаны: УП «Беразінскае», сярэдняя школа, клуб, бібліятэка, бальніца, дзіцячы сад, музычная школа, 4 магазіны.
Славутасці
Вядомыя асобы
- Станіслаў Францавіч Кулеш (нар. 1960) — беларускі палітык.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Беразінскае
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Маладзечанскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.