Маладзечанскі раён
Маладзе́чанскі раён — адміністрацыйная адзінка ў складзе Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — горад Маладзечна.
Геаграфія
Раён знаходзіцца на паўночным захадзе Мінскай вобласці, мяжуе з Валожынскім, Вілейскім, Мінскім раёнамі Мінскай вобласці, на захадзе — са Смаргонскім раёнам Гродзенскай вобласці.
Клімат умерана кантынентальны.
Паверхня часткова хвалістая. Паўднёвая частка раёна знаходзіцца на Мінскім узвышшы. Найвышэйшая кропка раёна — гара Капланшчына (321,7 м) на мяжы з Валожынскім раёнам (у цэнтры ландшафтнага заказніка «Бортнікі»).
Па тэрыторыі раёна працякае некалькі рэк:
Гісторыя
Раён утвораны 15 студзеня 1940 года на падставе Указу Прэзідыума ВС БССР Аб утварэнні раёнаў у Баранавіцкай, Беластоцкай, Брэсцкай, Вілейскай і Пінскай абласцях Беларускай ССР. Цэнтр — горад Маладзечна. 12 кастрычніка 1940 года падзелены на 15 сельсаветаў: Беніцкі, Вялікасельскі, Гарадзілаўскі, Заскевіцкі, Лебедзеўскі, Літвенскі, Маркаўскі, Мароськаўскі, Мясоцкі, Насілаўскі, Палачанскі, Раеўшчынскі, Соўлаўскі, Хажоўскі, Хоўхлаўскі.
У перыяд з 1940 па 1960 гг. уваходзіў у склад Вілейскай вобласці (у 1944 годзе вобласць была пераназвана ў Маладзечанскую).
3 жніўня 1954 года ў склад раёна з Ільянскага раёна перададзены вёскі Кутляны і Самалі[5].
З 20 студзеня 1960 года знаходзіцца ў складзе Мінскай вобласці.
26 жніўня 1991 года з часткі Красненскага сельсавета ўтвораны Чысцінскі сельсавет. 29 снежня 2009 года Радашковіцкі пассавет як тэрытарыяльная адзінка скасаваны[6]. 28 мая 2013 года скасаваны Граніцкі і Хоўхлаўскі сельсаветы[7].
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
У адпаведнасці з рашэннем Мінскага абласнога савета дэпутатаў аб змяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага уладкавання Мінскай вобласці ад 28 мая 2013 года колькасць сельсаветаў зменшаная на 2 [8] і складае цяпер 12. Гэтым рашэннем былі скасаваныя Граніцкі і Хоўхлаўскі сельсаветы.[8]
Дэмаграфія
Паводле перапісу 2009 г. насельніцтва раёна складала 138 375 чал.[2]
Усяго налічваецца 276 населеных пунктаў. Раён падзелены на горад Маладзечна, гарадскі пасёлак Радашковічы і 14 сельсаветаў.
Нацыянальны склад: беларусы — 92,3 %, рускія — 5,2 %, палякі — 0,6 %.
Транспарт
Праз раён праходзяць аўтамабільныя дарогі рэспубліканскага значэння Мінск — Вільнюс, Маладзечна — Вілейка — Мядзел, Маладзечна — Валожын.
Культура
У раёне знаходзяцца Мінскі абласны краязнаўчы музей, Мінскі абласны драматычны тэатр, Мінскі абласны тэатр лялек «Батлейка». У горадзе штогод праводзіцца больш 30 культурных мерапрыемстваў, у т.л. рэспубліканскі тэатральны фестываль «Маладзечанская сакавіца» і Маладзечанскі фестываль беларускай песні і паэзіі (з 1993).
У 1999, 2006 і 2013 гадах раён стаў месцам правядзення фестывалю «Адна зямля».[9][10][11]
СМІ
Прэса
- «Маладзечанская газета». Орган раённых улад
- «Рэгіянальная газета». Недзяржаўнае выданне. Уваходзіць у склад «Асацыяцыі Аб’яднаных Масмедыяў».
Радыё і тэлебачанне
- Маладзечанскае кабельнае тэлебачанне «МКТВ»
- Радыё «Маладзечна»
Вядомыя асобы
- Мікола Абрамчык (1903, в. Сычавічы — 1970) — Прэзідэнт Рады БНР.
- Юліян Бакшанскі — удзельнік вызваленчага руху і паўстання 1863—1864 гадоў у Беларусі і Літве.
- Аляксандр Бобрык — палявод, Герой Сацыялістычнай Працы.
- Мікалай Верамей — беларускі грамадска-палітычы дзеяч, публіцыст .
- Віталь Гарановіч (1952, в. Ермакі — 2012) — беларускі паэт, педагог.
- Аляксандр Грышкевіч (нар. 1961, Маладзечна) — беларускі мастак-пейзажыст.
- Тамаш Зан (1796, в. Мясата — 1855) — удзельнік вызвольнага руху, даследчык прыроды, літаратар, музеязнавец.
- Янка Купала (1882, фальв. Вязынка — 1942) — класік беларускай літаратуры.
- Генадзь Каханоўскі (1936, в. Дамашы — 1994) — беларускі гісторык, археолаг, краязнавец, фалькларыст, літаратуразнавец.
- Васіль Лазоўскі (1953, в. Татаршчына — 2015) — беларускі мастак[12]
- Ванда Лявіцкая (1895, Радашковічы — 1968) — беларуская пісьменніца.
- Сымон Рак-Міхайлоўскі (1885, в. Максімаўка — 1938) — грамадска-палітычны дзеяч, публіцыст, педагог.
- Таццяна Сапач (Дубавец)(1962, в. Маркава — 2010) — беларуская журналістка, паэтэса.
- Рыгор Сарока — дырэктар Маладзечанскага музычнага каледжа імя Міхала Клеафаса Агінскага, дырыжор сімфанічнага аркестра каледжа.
- Рыгор Семашкевіч — беларускі пісьменнік і літаратуразнавец.
- Юльян Сергіевіч — беларускі паэт і настаўнік, самадзейны мастак.
- Юзаф Трыпуцька — шведскі мовазнавец-славіст.
- Кандрат Церах — апошні міністр гандлю СССР (1986—1991). У 1963—1965 — дырэктар Маладзечанскага гархарчпрамгандлю.
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ http://president.gov.by/ru/news_ru/view/prinjatie-kadrovyx-reshenij-19390/
- 1 2 3 Вынікі перапісу 2009 года
- ↑ Дадзеныя на сайце Маладзечанскага райвыканкама
- ↑ «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
- ↑ Постановление Президиума Верховного Совета БССР от 3 августа 1954 г. О внесении изменения и дополнений в указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. «Об объединении сельских советов Молодечненской области» // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 29 декабря 2009 г. № 246 Об изменении административно-территориального устройства Минской области(недаступная спасылка)
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016.
- 1 2 Маладзечанскі раён. Маладзечна прырасло Рагазамі. На 2 сельсаветы меней. Падрабязнасці Архівавана 16 кастрычніка 2013. // Рэгіянальная газета
- ↑ «Адна зямля» сцірае межы//«Рэгіянальная газета», 16 ліпеня 1999 г., № 29 (221)
- ↑ «Адна зямля» ў Маладзечне //«Рэгіянальная газета», 21 ліпеня 2006 г., № 29 (583)
- ↑ Даша Атрошанка атрымала Гран-пры «Адной зямлі» Архівавана 13 лістапада 2013.//«Рэгіянальная газета»
- ↑ Дзень Блюма пад бел-чырвона-белым сьцягам: памяці мастака Васіля Лазоўскага https://www.svaboda.org/a/30673293.html
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Спасылкі
- Маладзечанскі раённы выканаўчы камітэт Архівавана 7 чэрвеня 2013. (руск.)
- Сайт «Рэгіянальнай газеты» Архівавана 18 мая 2013.
- Сайт «Маладзечанаскай газеты»
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Маладзечанскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя сельсаветы Маладзечанскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Радашковіцкага раёна Катэгорыя·Раёны Мінскай вобласці Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1954 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1958 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1964 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Маладзечанскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.