Бераставіцкі сельсавет
Бераставі́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — гарадскі пасёлак Вялікая Бераставіца (не ўваходзіць у склад).
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Вялікабераставіцкі сельсавет у складзе Крынкаўскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска (з 20 верасня 1944 года гарадскі пасёлак) Вялікая Бераставіца. З 20 верасня 1944 года ў Бераставіцкім раёне Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Ёдзіцкага сельсавета[1].
19 студзеня 1996 года з часткі Бераставіцкага пассавета ўтвораны Бераставіцкі сельсавет з цэнтрам у гарадскім пасёлку Вялікая Бераставіца. 18 кастрычніка 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Пархімаўскага сельсавета (21 населены пункт: аграгарадкі Пархімаўцы і Стары Дворац, вёскі Бергелі, Вараны, Данілкі, Даўбянкі, Жабры, Жукевічы, Зайкаўшчына, Кавалікі, Каленікі, Канчаны, Карпаўцы, Ліснявічы, Людзвінова, Лявонавічы, Пятроўцы, Сінькі, Старынцы, Эймінаўцы, хутар Палежыно), у склад Малабераставіцкага сельсавета перададзена частка тэрыторыі з вёскамі Галынка, Ёдзічы, Клюкоўцы, Кулі, Непарожнеўцы, Паплаўцы[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (13 населеных пунктаў) — 751 чалавек[3], з іх 79,9 % — беларусы, 10,3 % — палякі, 7,2 % — рускія[4].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 18 октября 2013 г. № 264 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Берестовицкого района Гродненской области
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Населеныя пункты Бераставіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1954 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1996 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Бераставіцкага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.