wd wp Пошук:

Вялікая Бераставіца

Вялі́кая Бераставі́ца[2] (афіц. транс.: Vialikaja Bierastavica) — гарадскі пасёлак у Гродзенскай вобласці Беларусі, цэнтр Бераставіцкага раёна, на рацэ Бераставічанка. За 63 км ад Гродна, 10 км ад чыгуначнай станцыі Бераставіца на лініі МастыБераставіца, на аўтамабільнай дарозе Гродна—Бераставіца—Ваўкавыск. Насельніцтва 5 667 чал. (2018)[3].

Назва

Найбольш імаверна, што тапонім «Бераставіца» ўтварыўся ад слова «бярост» (від вяза) або слова «бяроста» (кара бярозы)[4]. Але не адкідаецца і магчымасць таго, што назва паселішча з’явілася як памяншальная ад Берасця, тады Бераставіца — гэта маленькае Берасце[5]. Часам тапонім звязваюць са словам «берасцянка» (так зваліся лодкі з кары бярозы, на якіх продкі берастоўцаў хадзілі некалі паўнаводнай мясцовай рэчкай). Таксама існуе народнае паданне, паводле якога першымі пасяленцамі на гэтым месцы былі закаханы Бярост і Тавіца, якім прыйшлося збегчы з роднага паселішча ў пошуках шчасця. Ад іх імёнаў нібыта і ўтварылася назва новага паселішча — Бераставіца. У 2006 годзе, у дні святкавання 500-годдзя мястэчка, разьбяныя скульптурныя статуі гэтых міфічных персанажаў — Бяроста і Тавіцы — з’явіліся пры ўездзе ў Бераставіцу як даніна павагі да продкаў і да іх культуры[6].

Гісторыя

Першы пісьмовы ўспамін пра Бераставіцу змяшчаецца ў грамаце вялікага князя Аляксандра пад 1506 у сувязі з перадачай паселішча ў вечнае карыстанне Аляксандру Хадкевічу, маршалку гаспадарскаму, за заслугі перад Айчынай. У 1549 Рыгор Хадкевіч распачаў тут будову рэзідэнцыі[7]

Ратуша, XIX ст.

З XVI ст. у Бераставіцы існаваў касцёл, які спалілі маскоўскія захопнікі. на карце Тамаша Макоўскага (1613) паселішча значыцца як мястэчка, у Гарадзенскім павеце. У 1615 на месцы згарэлага драўлянага касцёла збудавалі новы. Цягам XVIIXVIII стагоддзяў мясцовасць знаходзілася ва ўладанні Мнішкаў, Патоцкіх, Касакоўскіх. У XVIII ст. пры касцёле існавалі шпіталь і парафіяльная школа[7].

У 1754 кароль і вялікі князь Аўгуст Сас надаў Бераставіцы Магдэбургскае права і герб з выявай вавёркі ў цэнтры. Неўзабаве на гандлёвай плошчы збудавалі ратушу. 19 верасня 1794 у бітве паміж паўстанцамі пад камандаю Тадэвуша Касцюшкі і расійскім акупацыйным войскам у мястэчку загінула больш за 250 абаронцаў Рэчы Паспалітай.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Бераставіца апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Гродзенскім павеце. Жыхары мястэчка бралі актыўны ўдзел у паўстанні Кастуся Каліноўскага[8].

У часы Першай Сусветнай вайны ў 1917 Бераставіцу занялі нямецкія войскі, у 1919 — польскія войскі. 7 чэрвеня 1919 разам з усім Гродзенскім паветам мястэчка ўключылі ў Віленскую акругу Грамадзянскага Кіравання Усходніх Земляў — часовую Польскую адміністрацыйную адзінку[9]. Улетку 1920 Бераставіцу занялі бальшавікі, пазней зноў палякі. 20 снежня 1920 мястэчка ўключылі разам з паветам у Наваградскую акругу[10]. 19 лютага 1921 Бераставіца зрабілася цэнтрам гміны ў Гродзенскім павеце Беластоцкага ваяводства. Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) мястэчка канчаткова адыйшло да міжваеннай Польскай Рэспублікі.

18 верасня 1939 у Бераставіцы пачаліся забойствы і крадзежы. Ахвярамі сталі багатыя асобы і тыя, хто працаваў у польскай адміністрацыі (перш за ўсё палякі). У рабаванняў бралі ўдзел частка сялян і бандыты, якія дзейнічалі пад уплывам прапаганды СССР (перш за ўсё беларусы і яўрэі). Апрача іншых, тут забілі двух паліцыянтаў: каменданта ўчастку Асташэўскага і паліцыянта Лойку[11]. 2 лістапада 1939 Бераставіца ўвайшла ў БССР, у Крынкаўскім раён. У Другую сусветную вайну з чэрвеня 1941 да 17 ліпеня 1944 мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

20 верасня 1944 Бераставіца стала цэнтрам раёна, у 1947 атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадскога тыпу. 17 ліпеня 2006 адбылося афіцыйнае зацверджанне гістарычнага герба і заснаванне сцяга пасёлка[12].

  • Мястэчка на старых здымках
  • У цэнтры мястэчка
  • На Рынку
  • Стары касцёл
  • Сядзіба

Насельніцтва

  • XIX стагоддзе: 1830 — 394 муж., з іх шляхты 6, духоўнага саслоўя 5, мяшчан-іўдзеяў 357, мяшчан-хрысціян і сялян 26[13]; 1850 — 1 037 чал.; 1878 — 1 694 чал. (791 муж. і 803 жан.), у тым ліку 1 127 яўрэяў[14]; 1900 — 1 786 чал.
  • XX стагоддзе: 1914 — 2 518 чал.; 1921 — 1 371 чал., з іх 720 іўдзеяў, 421 каталік, 229 праваслаўных, 1 евангеліст[15]; 1969 — 2,9 тыс. чал.; 1992 — 7 тыс. чал.[16]
  • XXI стагоддзе: 2006 — 5,9 тыс. чал.; 2009 — 5 720 чал. (перапіс)[17]; 2016 — 5 545 чал.; 2018 — 5667 чал.

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай прамысловасці, сацыяльна-бытавога абслугоўвання.

  • Філіял «Бераставіцкі масласырзавод» ААТ «Малочны свет»
  • ПУП «Кааппрам Бераставіцкага раённага спажывецкага таварыства»

Культура

Дзейнічаюць 2 бібліятэкі, дом культуры, кінатэатр.

Адукацыя

У Бераставіцы працуюць сярэдняя, музычная і дзіцяча-юнацкая спартыўная школы, 2 дашкольныя ўстановы.

Возера ў цэнтры мястэчка

Медыцына

Медыцынскія паслугі надае пасялковая бальніца.

Мас-медыя

У мястэчку выдаецца «Бераставіцкая газета».

Турызм

Спыніцца можна ў пасялковай гасцініцы[18].

Славутасці

Страчаная спадчына:

  • Палац Касакоўскіх (XIX ст.)

  • Адведзін Найсвяцейшай Дзевы Марыі
  • Касцёл Праабражэння Гасподняга
  • Свята-Мікалаеўская царква
  • Заезны двор
  • Брама сядзібы
  • Плябанія
  • Знак
  • Палац Касакоўскіх

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Зноскі

  1. Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  3. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  4. Трусаў І. Гродзенскія ваколіцы // «Биржа информации» № 31 (76), 5 жніўня 1999.
  5. Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 27.
  6. История на Берестовицкий районный исполнительный комитет
  7. 1 2 Вялікая Бераставіца // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 473. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
  8. Шаблюк В. Вялікая Бераставіца // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — 537 с., [8] к.: іл. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0. С. 436.
  9. Dz. Urz. ZCZW z 1919 r. Nr 5, poz. 41.
  10. Dz. U. z 1920 r. Nr 115, poz. 760.
  11. Wierzbicki M. Polacy i Białorusini w zaborze sowieckim. Stosunki polsko-białoruskie na ziemiach północno-wschodnich II RP pod okupacją sowiecką 1939—1941. Wyd. 2. — Warszawa: Stowarzyszenie Kulturalne Fronda, 2007. ISBN 978-83-88747-76-2. — S. 69-149.
  12. Указ Президента Республики Беларсь № 455 от 17 июля 2006 г.
  13. Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 412.
  14. Brzostowica Wielka // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna. — Warszawa, 1880. S. 422.
  15. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej: opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5: Województwo białostockie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny, 1924. S. 32.
  16. Шаблюк В. Вялікая Бераставіца // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — 537 с., [8] к.: іл. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0. С. 435.
  17. Перепись населения — 2009. Гродненская область(руск.)  Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  18. Большая Берестовица // к // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
  19. «Глобус Беларуси»
  20. Павел Валынцэвіч // Рэгіянальная газета
  21. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі без сельсавета Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Бераставіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Гродзенскай вобласці
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be