Бердаўка (Лідскі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Бердаўка.
Бе́рдаўка[1] (трансліт.: Bierdaŭka, руск.: Бердовка) — аграгарадок у Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Цэнтр Бердаўскага сельсавета.
За 16 км на усход ад Ліды, 126 км ад Гродна. 681 жыхар, 225 двароў (1995). Сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, амбулаторыя, камбінат бытавога абслугоўвання, аддзяленне сувязі.
Гісторыя
Вёска Бердаўка ўпершыню згадваецца щ прывілеі Жыгімонта Старога ў 1527 годзе. Тады яна стала ўладаннем аднаго з сыноў маршалка Юрыя Ільініча. У 1542 г. землеўладальніца Лідскага павета Ганна Грышкоўна Хілімонавая запісала Ганне Сакураўне Шункавай трэцюю частку свайго маёнтка Бердаўка: двор з усімі землямі, якія да яго належаць. У ХVI стагоддзі вёска — гэта радавое гняздо шляхцічаў Бердаўскіх. А пасля паўстання 1863 года рускі цар Аляксандр II аддаў землі Аляксандру Дамбавецкаму. Той, захоплены маляўнічымі месцамі краю, пабудаваў у Бердаўцы сабе сядзібу (будаўніцтва завяршылася ў 1870-х гадах)[2].
Славутасці
- Сядзібна-паркавы комплекс Захватовічаў.
- Касцёл Святой Тройцы.
- Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызанаў.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ lidanews.by
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Беларусы — Варанец. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3), ISBN 985-11-0035-8.
- Лаўрэш Леанід. Бердаўка // Лідскі Летапісец. 2020. № 2(90). С. 20-30 // на pawet.net
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бердаўка (Лідскі раён)
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Лідскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.