wd wp Пошук:

Бердыж (вёска)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Бердыж.

Бе́рдыж[1] (трансліт.: Bierdyž, руск.: Бердыж) — вёска ў Чачэрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Ленінскага сельсавета.

Гісторыя

З попіса Рэчыцкага павета 1765 г. вядома аб парафіянах шляхецкага стану з маёнтка Бердыж.

У XIX ст. існавала аколіца Бердыж, побач было некалькі невялікіх маёнткаў. У канцы ХІХ ст. налічвалася 28 двароў, 131 жыхар. Найбольшымі зямельнымі надзеламі ў Бердыжы валодалі Антушэвічы (разам з Сярэднімі Малынічамі 105 дзес.), Гарбатоўскія (195 дзес.), Міцкевічы (167 дзес.), Шэлюты (2 долі разам з Малынічамі 360 і 187 дзес.).

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года цэнтр Бердыжскага сельсавета ў складзе Чачэрскага раёна Гомельскай акругі БССР. 30 снежня 1927 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Сярэднемалыніцкага сельсавета.

Славутасці

Бердыжская стаянка — археалагічны помнік, належыць да эпохі палеаліту, знаходзіцца за 3 км на поўдзень ад Бердыжа, 0,3 км ад вёскі Падлужжа, на схіле высокага берага ракі Сож.

Страчаная спадчына

Капліца Святой Тройцы знаходзілася за чвэрць вярсты ад аколіцы на могілках і была агароджана. Была пабудавана шляхтай аколіцы ў 1817 г. (найбольш ахвяраваў Канюшэўскі) і асвечана святаром-езуітам (верагодна, чачэрскім куратам Андрэем Леановічам). Парафіян налічвалася прыкладна 25 чалавек. У 1840-х гг. капліца ўжо не дзейнічала. У 1849 г. мясцовыя дваране маёр Гарбачэўскі, капітан Міцкевіч і страпчы Шчыт звярнуліся з просьбай аб рэстаўрацыі капліцы. Быхаўска-рагачоўскаму дэкану было загадана атрымаць дазвол у мясцовых праваслаўных святароў на рэстаўрацыю капліцы. Але малыніцкі настаяцель, былы уніят Асмалоўскі даць дазвол адмовіўся. Ён аргументаваў гэта тым, што звон капліцы змяншаў пазвонны даход праваслаўнай Малыніцкай царквы. У 1855 г. у капліцы ўжо не было даху, а сцены пагражалі абваліцца.

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Бэ́рдыж

Літаратура

  • Васькоў У. Католікі на абшарах Панізоўя і Севершчыны: Гісторыя Гомельскага дэканата. — Мн., 2011. ISBN 978-985-6825-62-0

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Чачэрскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be