Боўшава
Бо́ўшава[1] (трансліт.: Boŭšava, руск.: Бовшево) — вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Дашкаўскага сельсавета. Размешчана за 29 км на поўдзень ад Магілёва, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Дашкаўка на лініі Магілёў—Жлобін. Рэльеф раўнінны, на захадзе і ўсходзе мяжуе з лесам. На ўсходзе цячэ р. Лахва (прыток р. Дняпро). Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей па шашы Магілёў—Бабруйск.
Гісторыя
Вядома ў Расійскай імперыі з XVIII ст. У 1777 годзе вёска ў Старабыхаўскім павеце.
У 1880 годзе частка вяскоўцаў займалася кравецкім промыслам. У 1908 годзе адкрыта земская школа, для якой у тым жа годзе пабудавана памяшканне.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала яе разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У сакавіку 1924 года вёску вярнулі БССР, з 17 ліпеня 1924 года ў Магілёўскім раёне Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці.
На базе дарэвалюцыйнай створана працоўная школа І-й ступені, у якой у 1925 годзе было 52 вучні, дзейнічаў ленінскі куток. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Новы будаўнік».
У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года да 27 чэрвеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1975 годзе да вёскі далучана в. Боўшавец. У 1990 годзе ў складзе калгаса «Чырвоная зорка» (цэнтр — в. Дашкаўка). Размяшчаліся вытворчая брыгада і ферма буйной рагатай жывёлы, дзейнічалі клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, магазін. У 2007 годзе працаваў магазін.
Планіроўка
Планіровачна складаецца з працяглай крывалінейнай вуліцы з завулкамі, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход і забудаванай двухбакова, шчыльна традыцыйнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Насельніцтва
- XIX стагоддзе:
- XX стагоддзе:
- 1990 — 126 гаспадарак, 253 жыхары.
- XXI стагоддзе:
- 2007 — 51 гаспадарка, 78 жыхароў.
Славутасці
- Драўляная капліца на могілках.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
Літаратура
- Боўшава // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 6, кн. 2. Магілёўская вобласць / У. Д. Будзько і інш. — Мн.: БелЭн, 2009. — 591 с. ISBN 978-985-11-0440-2.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Боўшава на сайце Глобус Беларусі (руск.)
Катэгорыя·Населеныя пункты Краснінскага раёна (Смаленская вобласць) Катэгорыя·Населеныя пункты Магілёўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.