wd wp Пошук:

Буда-Сафіеўка

Бу́да-Сафі́еўка[1] (трансліт.: Buda-Safijeŭka, руск.: Буда-Софиевка) — вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Буйнавіцкага сельсавета.

Аўтадарогамі злучана з Лельчыцамі і Мазыром.

Хроніка

Упершыню паселішча згадваецца 3 студзеня 1763 г. у інв. маён. Убарць Мазырскага павета Вілен. біскупства. Гл.: Буда Лельчыцкая. У справе аб здачы маён. Убарць вілен. біскупа І. Масальскага ў арэнду графу І. Салагубу ад 1795 г. упамінаюцца дзве буды — Буйнавіцкая і Стадоліцкая. Вёска Буда Буйнавіцкая, ці Паўлапольская, паказана на спецыяльнай “Карце Заходняй Расіі” Ф. Ф. Шуберта ў 1849 г. Пад назвай Буда-Сафіеўка в. упершыню ўпамінаецца ў ведамасці аб саматужным промысле на падставе асабістага наведвання месцаў у жніўні 1900 г. Пацверджаннем таго, што гаворка ідзе пра тое самае паселішча, з’яўляецца Спецкарта Еўрапейскай Расіі, выдадзеная Генштабам у 1915 г., на якой в. Буда Паўлапольская паказана на месцы сучаснай в. Буда-Сафіеўка.

  • 1795, лютага 16: “Буйнавіцкая”, прапісная буда казённага маён. Убарць Мазырскага павета Расійскай імперыі. Паташны з-д.
  • 1800: Буда Буйнавіцкая, в. Мазырскага павета Якава Сіверса. Паташны з-д.
  • 1838: Сафія (“София”), в. 87 жых. Прыход Буйнавіцкай царквы.
  • 1847, красавіка 16: Буда Буйнавіцкая (“Буда Буйновичская”), в. [Буйнавіцкага] (?) эканамічнага ўпраўлення маён. Буйнавічы пам. Міхайлы Добрынскага.
  • 1849, студзеня 1: Буда Буйнавіцкая, ці Паўлапольская (“Буда Буйновицка или Павлопольска”), в.
  • 1850 (1866): “Буда Павлопольская (Буйновицкая Софиевка)”, в., пры р. Жэрнола. 20 дв. Панскі дв.
  • 1859: Буда Буйнавіцкая (“Buda Bujnowісka”).
  • 1862, чэрвеня 28: Буда-Буйнавіцкая, в. маён. Буйнавічы пам. Паўла Добрынскага. 12 снежня: Сафіеўка (Буйнавіцкая Буда), в. Буйнавіцкага сел. т-ва. 17 дв. сялян-гаспадароў, 40 рэвізскіх душ муж. полу.
  • 1863, лістапада 2: Буда-Буйнавіцкі сел. стараста Тарас Конаш.
  • 1864, мая 8: Сафіеўскае сел. т-ва.
  • 1867: “Буда Буйнавіцкая”, в. 6 вёрст ад Буйнавіцкай царквы, 26 вёрст ад Петрыкаўскага касцёла. 142 праваслаўных; 17 карэнных каталікоў, 6 дв.
  • 1870: Буда Буйнавіцкая, в. Будскага сел. т-ва Буйнавіцкай вол. 6 вёрст ад вал. праўлення. 37 сялян-уласнікаў і 2 арандатары зямлі. Прыход Буйнавіцкай царквы.
  • 1874, мая 29: Буйнавіцкая Буда, фальв. маён. Буйнавічы, які па купчай набыў тытулярны саветнік Мітрафан Болатаў. Вёў гас. кіраўнік.
  • 1879: Буда, в. прыхода Буйнавіцкай царквы.
  • 1884, верасня 26: Сафіеўка ці Буда (“Буйновицкой-Буды, Софиевки тож” )[2], в. Раней належала маён. Буйнавічы былога пам. Аляксандра Какушкіна, а цяпер Сяргея Лупакова. 17 чал. (імянны спіс). Стараста Фама Стукар.
  • 1886, лютага 18: Буда-Сафіеўка (“Буды, Софиевки тож” ), в. Буда-Сафіеўскага т-ва Буйнавіцкай вол. з маён. Буйнавічы пам. С. Лупакова. Геаметрычны план.
  • 1889: “Буйновичская-Буда”, в. Буйна-віцкай вол. 5 вёрст ад с. Буйнавічы і 54 вярсты ад Мазыра.
  • 1897: Буда-Сафіеўка (“Буда-Софиевка”, “Буда-Софиевская”), в. Буда-Сафіеўскага т-ва Буйнавіцкай вол., пры земскім паштовым тракце. Сумежна з маён. Буда, сядзібаю Гулевіча і мясцовага наглядчыка. Капліца. Піцейная ўстанова. 39 дв., 219 жых. (96 муж. і 123 жан.). Буда-Сафіеўка, улад. сядзіба, сумежна з в. Буда-Сафіеўская, пры земскай паштовай дарозе. 3 дв., 30 жых. (14 муж. і 16 жан.). “Буда Софьевская”, фальв.
  • 1900, жнівень: Буда-Сафіеўка. 30 чал. заняты вытворчасцю калёсаў, абадоў і саней.
  • 1909: Буда-Сафіеўка (“Буда-Софиевка”), в. Буйнавіцкай вол. 6 вёрст ад ц. вол., 28 вёрст ад паштовай установы Лельчыцы. 47 дв., 301 жых.
  • 1911, сакавіка 29: Буда-Сафіеўка, в. Буйнавіцкай вол. Мінскае губ. праўленне дазволіла Шуберту пабудову тут лесапільнага з-да. Улад. Ізабела Маркварт.
  • 1912: Буда Паўлапольская (“Буда Павлопольская”), в.
  • 1913: Буда-Сафіеўка, в. 65 дв., 333 жых. Аднакласнае нар. вуч. Пасада настаўніка вакантная. Спыненне вытворчасці на лесапільным з-дзе праз недахоп сыравіны.
  • 1914, ліпеня 29: Буда-Сафіеўка, маён. пам. Iзабелы Маркварт. Беспарадкі пры правядзенні мабілізацыі запасных.
  • 1915: Буда Паўлапольская (“Буда Павлопольская”), в. і фальв. (?).
  • 1917: Буда-Сафіеўка (“Буда-Софиевка”), в. і маён. Буйнавіцкай вол. Адпаведна 6 і 7 вёрст ад ц. вол. У в. 86 дв., 473 жых. (239 муж. і 234 жан.): 386 бел., 16 пал., 39 яўр. і 32 інш. У маён. 1 дв., 53 жых. (27 муж. і 26 жан.): 18 бел., 20 пал., 15 яўр.
  • 1920, студзеня 20: Буда-Сафіеўка, в. Лесапільны з-д (на 3 рамы) перададзены ў наваствораную арганізацыю “Западолес”, але ў выніку адсутнасці сыравіны з 1 ліпеня ён быў зноў спынены.[3]
  • 1925: “Будо Софиевка”, в. Буйнавіцкага с/с Лельчыцкага раёна. 6 км ад с/с, 28 км ад раёна. Школа на бел. мове: 49 вучняў (37 хлопчыкаў і 12 дзяўчынак): 36 бел., 4 рус., 5 яўр., 4 інш. 2 дзес. ворыва.
  • 1933: Калгас “Парыжская Камуна”.
  • 1937: Буда-Сафіеўка. Спірта-парашковы з-д.
  • 1940: Буда-Сафіеўка (“Буда-Софиевка”), в.
  • 1986: Буда-Сафіеўка, в. Буйнавіцкага с/с Лельчыцкага раёна, ц. калгаса “Світанак”. 5 снежня: “Буда-Софиевка”, в. 460 жых. Школа.
  • 1999, студзеня 1: Буда-Сафіеўка, в. Буйнавіцкага с/с Лельчыцкага раёна. Школа-сад. 165 гас., 406 жых., з іх 102 працуюць, 104 дзіцяці да 15 гадоў, 150 пенсіянераў. Паводле перапісу насельніцтва, 395 жых. (174 муж. і 221 жан.).

Айконім

На працягу сваёй гісторыі паселішча мела некалькі назваў: Буда Буйнавіцкая — Буда Паўлапольская — Буда Сафіеўка. Пасля заняпаду вытворчасці паташу тутэйшая буда пераўтварылася ў звычайную вёску, за якой замацавалася назва Буда Буйнавіцкая як геаграфічная характарыстыка — в. Буда каля большага с. Буйнавічы. Другая і трэцяя назвы — Буда Паўлапольская і Буда-Сафіеўка антрапанімічнага паходжання, бо нейкім чынам звязаны з імёнамі Павел (верагодна, паляка паводле паходжання) і Соф’я. Магчыма, апошняя назва нейкім чынам звязана з прыбудовай у 1838 г. да Буйнавіцкай царквы ў імя Нараджэння Прасвятой Багародзіцы яшчэ аднаго прыдзела з прастолам, які быў асвячоны ў імя святой пакутніцы Сафіі.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Бу́да Сафі́еўская
  2. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. Ф. 242. Воп. 2. А. з. 490. А. 336, 345.
  3. Белорусская социалистическая советская республика в 1922–23 г. Мн., 1924. С. 186.

Спасылкі

Літаратура

  • Хроніка Убарцкага Палесся / Аўтар-укладальнік А. І. Атнагулаў; Навук.рэд. В. Л. Насевіч. — Мн.: Тэхналогія, 2001. 496 с.: іл. ISBN 985-459-051-2
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Лельчыцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be