Буда (Будапешт)
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Буда.
Буда (венг.: Buda, славацк.: Budín, харв.: Budim, турэцк.: Budin, сербск.: Будим або Budim), Офен (ням.: Ofen) — заходняя частка венгерскай сталіцы Будапешта на правым беразе Дуная. Паводле легенды, назва Буда паходзіць ад імя гунскага правадыра Бледы (венг.: Buda), паводле іншай версіі назва горада мае славянскае паходжанне ад буда — «дом, пабудова, паселішча»[1]
Тэрыторыя Буды складае прыкладна траціну тэрыторыі Будапешта і пакрыта ўзгоркамі і лясамі.
Гісторыя
Буда была сталіцай Венгрыі з 1361 года да ўваходжання ў Асманскую імперыю ў 1541 годзе, пасля чаго новай сталіцай стала Пожань (сённяшняя назва — Браціслава, сталіца Славакіі).
У 1686 годзе Буда была захоплена Аўстрыяй. Буда стала вольным горадам у 1703 годзе, пазней, у 1784 годзе стала венгерскай сталіцай.
У 1873 годзе ў выніку аб’яднання гарадоў Пешт, Буда і Обуда з’явіўся горад Будапешт.
Славутасці
Будайскі ўзгорак
- Замак Буда — каралеўскі палац і руіны сярэднявечнага замка
- Старая ратуша
- Царква Святога Мацьяша
- Царква Марыі Магдаліны
- Замкавы тэатр
- Рыбацкі бастыён
- Помнік Яўгенію Савойскаму
- Катакомбы Будайскага ўзгорка
- Палац Шандара
Гара Гелерт
Прыдунайская зона
У астраноміі
У гонар Буды названы астэроід (908) Буда, адкрыты ў 1918 годзе.
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ Географические названия мира: Топонимический словарь Поспелов Е. М. М: АСТ 2001
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Буда (Будапешт)
- Усё пра Венгрыю — Будапешт — Буда
Катэгорыя·Раёны Будапешта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.