wd wp Пошук:

Будапешт

Будапе́шт (венг.: Budapest (i) [ˈbudɒpɛʃt]) — сталіца Венгрыі і самы буйны горад краіны. Па колькасці насельніцтва, якая складала на сакавік 2007 года 1,7 млн жыхароў, Будапешт займае ў Еўрапейскім саюзе дзявятае месца. Горад утварыўся ў 1873 годзе ў выніку зліцця некалькіх венгерскіх гарадоў: Пешта, размешчанага на ўсходнім боку ракі Дунай, Буды і Обуды, займальных заходні бераг Дуная.

Гісторыя

Рымскі перыяд

Гісторыя Будапешту налічвае больш за дзве тысячы гадоў. Ужо ў I стагоддзі да н.э. на яго месцы існавала буйнае кельцкае паселішча Ак-Інк, а пасля таго як гэта тэрыторыя ўвайшла ў склад Рымскай імперыі, яно стала адміністрацыйным цэнтрам правінцыі Панонія. Горад быў пераназваны ў «Аквінум» — ад слова «аква» — «вада», і даслоўна перакладаўся як «багатыя воды». Напэўна, таму што тут было мноства гарачых крыніц. Рымляне хутка заўважылі гаючыя ўласцівасці тутэйшай вады і пабудавалі мноства купалень, шматлікія шляхетныя патрыцыі прыязджалі сюды падправіць здароўе. Акрамя гэтага яны праклалі ў горадзе брукаваныя камянём дарогі, пабудавалі вежы, амфітэатры і ўмацаванні, шматлікія з іх захаваліся дагэтуль. На сённяшні дзень у музеі «Аквінум» можна паглядзець на рэшткі гарадскіх рымскіх збудаванняў і багатую калекцыю археалагічных помнікаў.

Старажытная Буда

У сярэдзіне IV стагоддзя рымлян выцеснілі гуны і заснавалі ў гэтых месцах сваю імперыю. Венгерскія плямёны змянілі іх толькі ў самым канцы IX стагоддзя. На месцы былога рымскага Аквінума вырас венгерскі горад Буда — менавіта ён стаў цэнтрам дзяржаўнасці будучай дзяржавы. Залатым стагоддзем Буды звычайна лічаць XIIXV стагоддзі. З 1350 года Буда стала афіцыйнай рэзідэнцыяй венгерскіх каралёў. Тады тут вялося актыўнае будаўніцтва: быў пашыраны і перабудаваны сам замак, збудавана некалькі цэркваў, якія і цяпер прыцягваюць мноства турыстаў — напрыклад, царква Св. Мацяша. Гэта гатычная царква — адна з галоўных славутасцей Будапешту; яна, як і большасць сярэдневяковых сабораў на працягу цэлых стагоддзяў дабудоўвалася і перабудоўвалася.

Нашэсце татара-манголаў

Татара-мангольскае нашэсце было для маладой краіны разбуральным: горад Буда быў цалкам разбураны. Пасля вызвалення ў сярэдзіне XIII стагоддзя на Крапасной гары быў збудаваны ўмацаваны замак — менавіта яго і сталі цяпер называць Будай. А раён былога Аквінума і горад, які вырас там, з тых часоў завецца Абудай ці па-іншаму Старой Будай. На процілеглым беразе Дунаю неўзабаве паўстала яшчэ адно паселішча, якое атрымала назву Пешт, там сяліліся галоўным чынам купцы і рамеснікі. Да другой паловы XIX стагоддзя так і існавала тры гарады — Буда, Абуда і Пешт. Толькі ў 1873 годзе адбылося аб’яднанне іх у адзін горад, які атрымаў назву Будапешт. Пешт стаў культурным, палітычным і гандлёвым цэнтрам краіны, а Буда гістарычным раёнам.

Пад уладаю туркаў

Напачатку XVI стагоддзя Венгрыя была заваявана туркамі. Для горада гэта быў сумны час — каралеўскі палац быў разбураны, а царква Св. Мацьяша пераўтворана ў мячэць. Але туркі не толькі руйнавалі, яны яшчэ і будавалі. Ім спадабаліся тутэйшыя тэрмальныя крыніцы, і ў часы іх валадарства шматлікія старыя купальні былі перабудаваны, а таксама пабудавана дзевяць новых. На жаль, пабудаваныя ў Пешце купальні не захаваліся, да нас дайшлі толькі звесткі пра іх.

У складзе Аўстра-Венгрыі

У 1686 годзе Венгрыя вызвалілася ад турэцкага валадарства і ўвайшла ў склад Аўстра-Венгрыі. Пры Габсбургах быў адноўлены Каралеўскі палац, у ім змясцілася рэзідэнцыя эрцгерцагаў. Зрэшты, у гэты перыяд актыўна развіваўся і рос галоўным чынам гандлёвы Пешт. З сярэдзіны XIX стагоддзя, калі была адменена забарона яўрэям сяліцца ў горадзе, тут утварылася значная яўрэйская абшчына. Сінагога, пабудаваная ў Пешце ў 1859 годзе, з’яўляецца самай вялікай у Еўропе. У 1873 годзе з’явілася электрычнае асвятленне на вуліцах горада, а ў 1887 годзе па іх быў пушчаны першы трамвай.

Асабліва актыўнае будаўніцтва вялося на мяжы XIX і XX стагоддзяў. Венгрыя тады пышна адзначала «Тысячагоддзе здабыцця Радзімы»: роўна за тысячу гадоў да гэтага першыя мадзьярскія плямёны абгрунтаваліся на Дунаі. З 1885 па 1906 год узводзіўся велічны будынак Парламента. Цяпер вялізарны неагатычны Парламент — адна з галоўных «візітных картак» Будапешта: ён звернуты фасадам да Дуная і нібыты парыць над ракой, падпарадкоўваючы сабе навакольныя прасторы. У 1905 годзе скончана будаўніцтва Сабора Св. Іштвана, з імем якога звязваюць пачатак дзяржаўнасці і прыняцце хрысціянства.

У тыя ж гады было створана адно з найпрыгажэйшых збудаванняў цяперашняй Буды — так званы Рыбацкі бастыён. Гэты пышны беласнежны будынак, які заснаваны на месцы былога рыбнага рынку. Цяпер бастыён з’яўляецца чымсьці накшталт гіганцкай назіральнай пляцоўкі, бо з яго галерэй адкрываецца пышны выгляд на Дунай і Парламент з аднаго боку і на царкву Св. Мацьяша з іншай. Да свята «Тысячагоддзя здабыцця Радзімы» ў Будапешце быў пабудаваны яшчэ адзін аб’ект — найстарэйшае ў Еўропе метро, першы напрамак якога быў пушчаны ў 1886 годзе.

Дзве вайны — адзін горад

Перад самай Першай сусветнай вайной былі збудаваны знакамітыя купальні «Сечэньі». Купальні выдатна функцыянуюць дагэтуль, а цёплая вада адтуль абагравае таксама гарадскі заапарк, які размешчаны побач. Заапарк Будапешта, які функцыянуе з сярэдзіны XIX стагоддзя, таксама лічыцца адным з самых старых у Еўропе. Горад значна пацярпеў падчас Другой сусветнай вайны ад бамбардзіровак. Былі разбураны ўсе масты і велізарная колькасць будынкаў, папакутавалі шматлікія гістарычныя збудаванні. Аднаўленне вялося на працягу ўсёй другой паловы мінулага стагоддзя, і цяпер горад Будапешт ізноў паўстае перад намі ва ўсёй сваёй прыгажосці, прыцягваючы мноства турыстаў з усіх краін свету.

Геаграфія

Геаграфічнае становішча

Будапешт размешчаны ў нізінным Карпацкім басейне, абмежаваным Карпатамі, Альпамі і паўднёваславянскімі горнымі хрыбтамі. Дунай дзеліць горад на дзве часткі: пагорыстую і зялёную Буду і раўнінны Пешт. Вышэйшы пункт Будапешта — гара Янаша вышынёй 527 м, якая адносіцца да Будайскіх гор. З геатэктанічнага пункту гледжання Будапешт знаходзіцца на месцы разлома, чым тлумачыцца наяўнасць шматлікіх тэрмальных крыніц, якія прынеслі гораду славу курорта.

Астравы

У межах Будапешта на Дунаі размешчана сем астравоў: Хаядзьяры сігет, Маргіт і Чэпель (частка раёна XXI), Палатаі (насамрэч — паўвостраў), Непсігет, Хараш-сігет і Мольнар-сігет з’яўляюцца часткай раёнаў III і XIII.

Востраў Маргіт

Асноўны артыкул: востраў Маргіт Востраў Маргарыты названы ў гонар дачкі караля Белы IV — Маргарыты (па-венгерску — Маргіт). Востраў мае даўжыню 2,5 км і плошчу 0,965 км². Асноўную частку вострава займае парк і аздараўленчыя ўстановы. Востраў размешчаны паміж мастамі Маргіт (на поўдні) і Арпада (на поўначы). На востраве знаходзіцца водны парк, фітнес-цэнтр, веласіпедныя дарожкі і інш. месцы забаў. У XIII стагоддзі на востраве быў заснаваны манастыр дамініканскага ордэна, дзе дзейнічала Маргіт. Маргіт кананізавана пад імем св. Маргарыты.

Пазней востраў прыйшоў у запусценне, і толькі ў XVIII стагоддзі на востраве быў пабудаваны палац, а сам востраў быў засаджаны рэдкімі пародамі дрэў і кветкамі. Да нашых дзён захаваліся разваліны манастыра і капліца.

  • Від на востраў Маргіт з БудыВід на востраў Маргіт з Буды
  • Капліца на востраве МаргітКапліца на востраве Маргіт
  • Воданапорная вежа на востраве МаргітВоданапорная вежа на востраве Маргіт

Клімат

Клімат Будапешта з’яўляецца ўмерана-кантынентальным. Зіма вельмі мяккая і кароткая, лета адносна працяглае і спякотнае, але звычайна без экстрэмальных тэмператур. Маразы звычайна недоўгачасовыя, і не вельмі моцныя.

Клімат Будапешта (норма 1981?2010)
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Абсалютны максімум, °C 17,7 18,8 25,0 30,7 33,5 36,3 40,7 39,4 34,4 29,0 20,4 19,3 40,7
Сярэдні максімум, °C 2,6 5,0 10,6 17,1 22,4 25,3 27,9 27,4 22,1 16,1 8,5 3,2 15,7
Сярэдняя тэмпература, °C −0,4 1,4 6,0 11,8 16,8 19,8 22,0 21,5 16,6 11,1 5,1 0,5 11,0
Сярэдні мінімум, °C −2,9 −1,7 2,1 6,8 11,5 14,5 16,4 16,0 11,8 7,1 2,3 −1,6 6,9
Абсалютны мінімум, °C −22,2 −18,6 −14,8 −3,6 0,0 3,9 8,3 6,0 0,0 −6,5 −13,4 −17,3 −22,2
Норма ападкаў, мм 35 28 33 40 59 70 51 56 43 36 50 41 542
Крыніца: «Надвор'е і Клімат»

Раёны горада

Карта раёнаў Будапешта
  • Раён I — гэта невялікая частка цэнтральнай Буды (заходняя), уключаючы Будайскую крэпасць.
  • Раён II — таксама частка Буды (паўночны ўсход)
  • Раён III — распасціраецца ўздоўж паўночнай часткі Буды
  • Раён IV — знаходзіцца ў Пешце (усходняя і паўночная часткі)
  • Раён V — знаходзіцца ў самым цэнтры Пешта
  • Раёны VI, VII, VIII і IX — знаходзяцца да ўсходу і поўдню
  • Раён X — размешчаны яшчэ ўсходней, таксама ў Пешце
  • Раёны XI і XII — размешчаны ў Будзе, да поўначы.
  • Раёны XIII, XIV, XV, XVI, XVII, XVIII, XIX і XX (галоўным чынам, вонкавыя часткі горада) — утвараюць паўкола ў паўднёвай частцы Будапешту
  • Раён XXI — распасціраецца ўздоўж Дуная (паўночны ўскраек астравы Чэпель) у паўднёвы бок
  • Раён XXII — знаходзіцца на паўднёвым захадзе Буды
  • Раён XXIII — гэта паўднёвая ўскраіна Пешта

Эканоміка

Офісы ў цэнтральным бізнесовым раёне Будапешту. Тут знаходзяцца штаб-кватэры і офісы камапніяў OTP Bank і Erste Bank.

Будапешт з’яўляецца важным эканамічным цэнтрам, класіфікуецца як горад альфа-свету ў вывучэнні глабалізацыі і гарадоў сусветнай навукова-даследчай сеткі[2]. На нацыянальным узроўні Будапешт, безумоўна, з’яўляецца галоўным горадам Венгрыі адносна эканомікі і бізнеса, на які прыпадае 39 % нацыянальнага даходу[3]. Будапешт меў валавы сталічны прадукт амаль 100 млрд долараў у 2012 годзе[4], што робіць яго адной з найбуйнейшай рэгіянальнай эканомікай у Еўрапейскім саюзе. Згодна сасатыстыкай Еўрастата ВУП на душу насельніцтва па парытэце пакупніцкай здольнасці Будапешта складае 147 % ад сярэдняга паказчыку па ЕС, а гэта значыць, 37 632 еўра на душу насельніцтва.

Горад з’яўляецца буйным цэнтрам банкаўскай справы і фінансаў, рознічнага гандлю, транспарту, турызму, нерухомасці, медыя, рэкламы, юрыдычных паслуг, бухгалтарскага ўліку, страхавання, моды і мастацтва. У Будапешце размяшчаюцца не толькі штаб-кватэры амаль усіх нацыянальных інстытуцыяў і дзяржаўных устаноў, але і для многіх айчынных і міжнародных кампаній. У 2014 годзе ў горадзе было зарэгістраван 393 289 кампаній[5]. Большасць з іх маюць штаб-кватэры ў цэнтральным бізнесовым раёне горада. Буйны рознічны гандаль таксама сканцэнтраваны ў цэнтры горада, у прыватнасці праз два найбуйнейшаыя гандлёвыя цэнтры ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, цэнтр WestEnd City Center (на 186 тысяч м²) і Arena Plaza (180 тысяч м²)[6].

Будапешт таксама мае і значны інавацыйны патэнцыял, як развіццё тэхналогій і запуск цэнтру, дзе шматлікія стартапы маюць свае штаб-кватэры і пачынаюць свой бізнес. Сярод добра вядомых такім стартапаў варта вылучыць Prezi, LogMeIn і Nav N Go. Добры паказчык, таксама, і патэнцыялу горада для інавацый і даследаванняў, пра што свьедчыць размяшчэння штаб-кватэры Еўрапейскага інстытута інавацый і тэхналогій. Акрамя таго, глабальны аспект навукова-даследчай дзейнасці горада праяўляецца праз адкрыццё ў Будапешце Еўрапейска-кітайскага навукова-даследчага інстытута[7]. Іншыя важныя сектары ўключаюць таксама, як даследванні ў галіне натуральных навук, інфармацыйных тэхналогій і медыцынскіх даследаванняў, размяшчэнне ў горадзе некамерцыйных арганізацый і ўніверсітэтаў. Сярод вядочых бізнес-школ і ўніверсітэтаў у Будапешце маюцца Будапешцкая бізнесовая школа, CEU Business School і ўніверсітэт Корвіна, якія прапануюць цэлы спектр курсаў у галіне эканомікі, фінансаў і кіравання на англійскай, французскай, нямецкай і венгерскіх мовах выкладання[8]. Узровень беспрацоўя ў горадзе адзін з самых нізкіх у краіне і складае 2,7 %, аркамя таго ў Будапешце працуюць многія тысячы замежных грамадзян[9].

Гарады-пабрацімы

Памятныя мясціны

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Зноскі

  1. Detailed Gazetteer of HungaryHungarian Central Statistical Office.
  2. The World According to GaWC 2010. www.lboro.ac.uk.
  3. Online gazdasági újság. Portfolio.hu
  4. Global MetroMonitor. Brookings Institution
  5. STADAT — 6.3.2.1.2. A regisztrált vállalkozások száma — GFO’11 Архівавана 6 мая 2013.. Ksh.hu
  6. Budapest City Report 2013 Архівавана 19 красавіка 2014.. Jones Lang LaSalle.
  7. Budapest to be CEE Region Headquarters for Chinese Research Institute Архівавана 19 красавіка 2014.. Promote CEE
  8. Bachelor, Master and PhD study programs in foreign languages Архівавана 26 кастрычніка 2014.. Budapest Business School
  9. Budapest status of employment. Budapest Public Employment Service Non-profit Company

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Раёны Будапешта Катэгорыя·Раёны гарадоў Венгрыі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be