Буда (Клімавіцкі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Буда. Бу́да[1] (трансліт.: Buda, руск.: Буда), таксама Высокая Буда — вёска ў Клімавіцкім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Ціманаўскага сельсавета.
Геаграфія
Буда знаходзіцца за 17 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Клімавічы, за 138 км ад Магілёва.
Гісторыя
Вядома з 1747 года, вёска ў Крычаўскім старостве, дзяржаўная ўласнасць, пасесія.
З 20 жніўня 1924 года вёска ўваходзіла ў склад Красавіцкага сельсавета. З 1960 года ў Яноўскім сельсавеце, з 1965 года ў Высакоўскім сельсавеце. Пасля скасавання 21 снежня 2011 года Высакоўскага сельсавета была ўключана ў склад Ціманаўскага сельсавета[2].
Насельніцтва
- 1747 год — 7 двароў
- 1785 год — 104 жыхары
- 1834 год — 106 жыхароў
- 1880 год — 188 жыхароў, 23 двары
- 1926 год — 52 жыхары, 9 двароў
- 2002 год — 171 жыхар, 70 гаспадарак
- 2007 год — 55 жыхароў, 29 гаспадарак
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области». Решение Могилевского областного Совета депутатов от 21 декабря 2011 г. № 13-9 Архівавана 14 красавіка 2019. (руск.)
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 6, кн. 2. Магілёўская вобласць / У. Д. Будзько і інш. — Мн.: БелЭн, 2009. — 591 с. ISBN 978-985-11-0440-2.
- Ліст карты N-36-88. Выданне 1989 г. Стан мясцовасці на 1985 г. (руск.)
- Ліст карты N-36-89. Выданне 1989 г. Стан мясцовасці на 1984 г. (руск.)
Спасылкі
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Клімавіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.