Будзькі (Вілейскі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Будзькі.
Будзькі (руск.: Будьки) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Хаценчыцкага сельсавета.
Геаграфія
Знаходзіцца за 61 км на паўднёвы ўсход ад г. Вілейка, 25 км ад чыг. ст. Уша на лініі Мінск—Маладзечна, 86 км ад Мінска.
Гісторыя
У 1789 г. вёска ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства ВКЛ, уласнасць І. Стралкоўскага, 5 двароў, 7 жыхароў мужчынскага полу, вадзяны млын, карчма.
Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У 1873 г. вёска ў Хаценчыцкай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, у складзе Рабцоўскай сельскай грамады, уласнасць Стралкоўскай, 13 рэвізскіх душ. У 1897 г. вёска (11 двароў, 134 жыхары), вадзяны млын; ваколіца (4 двары, 20 жыхароў); 3 сядзібы: Будзькі (16 двароў, 25 жыхароў), фальварак (25 жыхароў), фальварак (25 жыхароў). З 1893 г. школа граматы.
З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, вёскі Будзькі I i Будзькі II у гміне Хаценчыцы Вілейскaга паветa Віленскага ваяводства[1].
З лістапада 1939 года ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Ільянскім раёне Вілейскай вобласці, з 12.10.1940 г. ў Карпавіцкім сельсавеце. У Вялікую Айчынную вайну з 25.6.1941 г. да 3.7.1944 г. акупіраваны нацыстамі. З 20.9.1944 г. ў Ільянскім, з 20.7.1957 г. ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай вобласці. З 6.9.1957 г. ў Хаценчыцкім сельсавеце, з 20.1.1960 г. ў Мінскай вобласці.
Насельніцтва
- 1921 год — 212 жыхароў, 34 двары[2].
- 1931 год — 223 жыхары, 39 двароў[3].
- 1960 год — 160 жыхароў.
- 2008 год — 5 жыхароў, 4 гаспадаркі.
Зноскі
- ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 6.
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 78.
- ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 57
Літаратура
- Budźki, wieś, powiat dzisieński, gmina Chocieńczyce // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. — Tom I (Aa — Dereneczna), 1880. — S. 447 (польск.)
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8, кн. 1. Мінская вобласць / Рэдкалегія: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2010. — 736 с.: іл. ISBN 978-985-11-0302-3.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Вілейскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.