wd wp Пошук:

Будзёнаўка (Пухавіцкі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Будзёнаўка.

Будзёнаўка[1] (трансліт.: Budzionaŭka, руск.: Будёновка) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета. Месціцца за 38 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 54 км ад Мінска, 16 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск — Асіповічы.

Назва

Назва дадзеная ў рамках савецкай ідэалогіі 1920-х гадоў, у гонар Сямёна Будзённага, военачальніка, актыўнага ўдзельніка барацьбы за ўсталяванне савецкай улады.

Гісторыя

Будзёнаўка, 2021 г.

Заснаваная ў 1920-я гады, месца пасялення жыхароў Азярычына[2].

Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Узлянскага сельсавета[3].

Насельніцтва

  • 1999 — 21 жыхар
  • 2002 — 12 двароў, 19 жыхароў
  • 2010 — 14 жыхароў

Спіс вуліц

  • Дружная вуліца[4]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Слаўнае сяло Азярычына, 2019, с. 332
  3. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
  4. Спіс вуліц і іншых элементаў ўнутранага адраса (нявызн.). Нацыянальнае кадастравае агенцтва Рэспублікі Беларусь.(недаступная спасылка)

Літаратура

  • Будзёнаўка // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 122. — 528 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А.Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. - Мінск : Беларусь, 2003. - 748 с. - 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
  • Санько З., Санько Ю. Слаўнае сяло Азярычына: Свет нашых продкаў. — Мінск: Тэхналогія, 2019. — 352 с. — ISBN 978-985-458-302-0.
  • Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Пухавіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be