Дортмунд
Дортмунд (ням.: Dortmund) — горад зямельнага падпарадкавання на захадзе Германіі, у федэральнай зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія. Насельніцтва 587,1 тыс. чалавек (2007).
Гісторыя
Першыя паселішчы на тэрыторыі сучаснага Дортмунда адносяцца яшчэ да бронзаваму веку. Першы ўспамін пра горад пад назвай Тротмані (ням.: Throtmanni) адносіцца да 880 года[1]. У 990 годзе Дортмунду было пададзена права гандлю.
На працягу IX—XI стагоддзяў уяўляў сабой невялікую вёску. У 1152 годзе тут пасяліўся Фрыдрых Барбароса, які перабудаваў горад пасля пажару. Дортмунд увайшоў у Ганзейскую лігу, атрымаў статус імперскага горада, у 1293 годзе атрымаў дазвол на вытворчасць піва. Пасля 1320 года ў дакументах назва горада становіцца блізкай да цяперашняй — Дорпмундэ (Dorpmunde).
Трыццацігадовая вайна адмоўна адбілася на горадзе. У 1793 годзе насельніцтва Дортмунда складала ўсяго 4500 чалавек[2].
Да 1803 года ён лічыўся свабодным імперскім горадам акругі Ніжні Рэйн — Вестфалія, затым стаў эксклавам княства Ораніен-Насау. У 1806 годзе Дортмунд, як частка французскага вялікага герцагства Бергскага ўвайшоў у склад прэфектуры Рурдэпартамент.
Пасля перамогі над Напалеонам горад перайшоў да прускай правінцыі Вестфалія. Тут Дортмунд стаў цэнтрам акругі ў складзе рэгіёна Арнсберг, адкуль быў выключаны ў 1875 годзе, бо стаў горадам зямельнага падпарадкавання.
З сярэдзіны XIX стагоддзя дзякуючы вуглездабычы і сталеплавільнай індустрыі пачаўся новы перыяд росквіту Дортмунда і ператварэнне яго ў індустрыяльны горад. Пасля адкрыцця ў 1847 годзе Кёльнска-Міндэнскай чыгункі Дортмунд стаў адным з найбуйнейшых чыгуначных вузлоў Рурскага рэгіёна. Наступным важным штуршком эканамічнага развіцця горада стала адкрыццё ў 1899 годзе суднаходнага канала Дортмунд — Эмс і гарадскога порта.
У 1905 годзе ўваходжаннем у склад Дортмунда абшчыны Кёрнэ пачаўся перыяд інтэнсіўнага паглынання навакольных сёлаў і вёсак, які дасягнуў свайго піка ў 1928 годзе, калі быў паглынуты горад Хёрдэ, які атрымаў статус горада яшчэ ў 1340 годзе.
Падчас Другой сусветнай вайны горад (у тым ліку і яго гістарычная частка) быў практычна цалкам разбураны. 98 % цэнтра горада ляжалі ў руінах і крыніцы таго часу лічылі, што яго аднаўленне не мае сэнсу. Аднак высокі попыт на вугаль і сталь ва ўсім свеце прывёў да нечакана хуткага аднаўлення горада. Ужо да чэрвеня 1945 года былі адноўлены ўсе вугальныя шахты, а 31 снежня 1945 года была адноўлена першая даменная печ. У 1950 годзе Дортмунд ужо налічваў 500 000 чалавек.
Адукацыя
Гарады-пабрацімы
- Буфала, штат Нью-Ёрк, ЗША
- Ам’ен, Францыя
- Лідс, Вялікабрытанія
- Растоў-на-Доне, Расія
- Нетанія, Ізраіль
- Нові-Сад, Сербія
- Сіянь, Кітай
Зноскі
- ↑ Rudolf Kötzschke (Hrsg.): Die Urbare der Abtei Werden a. d. Ruhr (= Publikationen der Gesellschaft für rheinische Geschichtskunde XX: Rheinische Urbare). Bd. 2: A. Die Urbare vom 9.-13. Jahrhundert. Hrsg. von Rudolf Kötzschke, Bonn 1908, Nachdruck Düsseldorf 1978, Bd. 3: B. Lagerbücher, Hebe- und Zinsregister vom 14. bis ins 17. Jahrhundert, Bonn 1908, Nachdruck Düsseldorf 1978, Bd. 4,I: Einleitung und Register. I. Namenregister. Hrsg. von Fritz Körholz, Düsseldorf 1978, Bd. 4,II: Einleitung, Kapitel IV: Die Wirtschaftsverfassung und Verwaltung der Großgrundherrschaft Werden. Sachregister. Hrsg. von Rudolf Kötzschke, Bonn 1958
- ↑ Дортмунд у XVIII стагоддзі Архівавана 23 чэрвеня 2007.(ням.) — інфармацыя з афіцыйнага сайта горада
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дортмунд
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.