Бэрыслаў
Не блытаць з Барыслаў.
Бэрыслаў[1] (укр.: Берисла́в) — горад у Бэрыслаўскім раёне Херсонскай вобласці Украіны. Уваходзіць у Спіс гістарычных населеных мест Украіны як самае старажытнае паселішча вобласці.
Гісторыя
Заснаваны ў пачатку XV ст. вялікім літоўскім князем Вітаўтам як крэпасць і дзяржаўная мытня пад назвай «Вітаўтава мытня» амаль на крайнім паўднёвым усходзе Вялікага княства Літоўскага.
У сярэдзіне XV ст. заняты крымскімі татарамі, а ў канцы XVI ст. — туркамі, якія пабудавалі тут некалькі крэпасцяў, адной з якіх была Кызыкэрмэн для абароны Крымскага ханства і Асманскай імперыі ад запарожскіх казакоў. У 1695 г. крэпасць узялі казацкія паліцы гетмана Івана Мазепы. Старажытная запарожская назва паселішча — Таванская пераправа, якая ўтварылася ад назвы выспы Тавань.
Пасля руска-турэцкай вайны далучаны да Расіі (1774 г.), амаль цалкам разбураны. У 1784 г. на руінах Кызыкэрмэна адноўлены горад пад цяперашняй назвай.
У міжваенны перыяд Бэрыслаў меў статус пасёлка гарадскога тыпу, быў адміністрацыйным цэнтрам Бэрыслаўскага пасялковага савета Бэрыслаўскага раёна Адэскай вобласці УССР.
Вядомыя асобы
- Віктар Іванавіч Сахно (1938—2007) — беларускі архітэктар.
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бэрыслаў
Катэгорыя·Населеныя пункты Бэрыслаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Раёны Херсонскай вобласці
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.