Бязуевічы
Бязу́евічы[2] (трансліт.: Biazujevičy, руск.: Безуевичи) — вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці.
Назва
Існуе паданне, што жылі два асілкі Абіда і Вязула. Абіда жыў на месцы сучаснай вёскі Абідавічы Быхаўскага раёна, Вязула — там дзе цяпер Бязуевічы. Была ў іх адна сякера, якую браты перакідвалі адзін аднаму пры неабходнасці насячы дроваў. Мясцовыя старажылы сведчылі, што назва Бязуевічы паходзіць ад слова «бэз»[3].
Геаграфія
Побач з вёскай цячэ рака Пацэя.
Уваходзіць у склад Свенскага сельсавета.
Гісторыя
У 1783 годзе ў вёсцы 45 двароў, 277 жыхароў. На карце 1882 года пазначана як Кезуевічы[3].
Да 23 снежня 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Васькавіцкага сельсавета[4].
Насельніцтва
Інфраструктура
У вёсцы працуюць школа, фельчарска-акушэрскі пункт, крама і дом сацыяльных паслуг[1].
Славутасці
- Брацкая магіла савецкіх воінаў, якія загінулі восенню 1943 года ў баях супраць нямецкіх захопнікаў.
- Магіла савецкага воіна, які загінуў у 1941 годзе ў баі супраць нямецкіх захопнікаў[5].
Зноскі
- 1 2 3 4 КОЛИЧЕСТВО НАСЕЛЕНИЯ СЛАВГОРОДСКОГО РАЙОНА (руск.)
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
- 1 2 3 Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слаўгарадскага раёна / Рэдкал. Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелТА, 1999. — 592 с.: іл. С. 565
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области». Решение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 (руск.)
- ↑ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слаўгарадскага раёна / Рэдкал. Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелТА, 1999. — 592 с.: іл. С. 550
Спасылкі
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Слаўгарадскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.