Васькавіцкі сельсавет
Ва́ськавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Папоўка.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Прапойскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Васькавічы. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Прапойскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 23 мая 1945 года Прапойскі раён быў перайменаваны ў Слаўгарадскі. 30 лістапада 1961 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Гайшынскага сельсавета[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Быхаўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Слаўгарадскага раёна. У сакавіку 1974 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Папоўка. 24 чэрвеня 1992 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Кульшыцкага сельсавета. У 2002 годзе скасавана вёска Рабінаўка, 30 снежня 2003 года — вёска Курганне, 27 чэрвеня 2007 года — вёска Урэчча 2[2]. 23 снежня 2009 года ў склад Кабінагорскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Гайшын, Рудня, Чачораўка і Ясяновіца), у склад Свенскага сельсавета 2 населеныя пункты (вёскі Бязуевічы і Церахоўка)[3]. 18 лістапада 2014 года скасаваны вёскі Кульшычы і Ржаўка 2[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (16 населеных пунктаў) — 1725 чалавек[5], з іх 95,2 % — беларусы, 2,7 % — рускія, 0,9 % — украінцы, 0,6 % — азербайджанцы[6].
Станам на 2011 год у сельсавеце налічвалася 704 двары, 1314 жыхароў.
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 лістапада 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).
- ↑ Решение Славгородского районного Совета депутатов от 27 июня 2007 г. № 4-5 Об упразднении сельского населенного пункта
- ↑ Решение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
- ↑ Решение Славгородского районного Совета депутатов от 18 ноября 2014 г. № 7-5 Об упразднении сельских населенных пунктов Славгородского района
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Быхаўскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Слаўгарадскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.