wd wp Пошук:

Біскупцы (Ваўкавыскі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Біскупцы.

Біскупцы́[1] (трансліт.: Biskupcy, руск.: Бискупцы) — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Ваўкавыскага сельсавета.

Гісторыя

Біскупцы ў 1916 годзе

Вядома з сярэдзіны XV ст. Належала віленскаму біскупу. У 1796 г. фальварак ва ўладанні Станіслава Сегеня, пражывалі 3 сялянскія сям’і. У 1836 г. дзяржаўная вёска, 40 двароў, 203 жыхары. У 1914 г. 77 двароў, 421 жыхар. У 1940—1961 гадах цэнтр Біскупецкага сельсавета.

Насельніцтва

На 01.01.2004 г. 119 двароў, 276 жыхароў.

Інфраструктура

  • Магазін,
  • Базавая школа (у 1950-я гг. дырэктарам быў вядомы беларускі пісьменнік Аляксей Карпюк).

Памятныя мясціны

Брацкая магіла савецкіх воінаў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Ваўкавыскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be