wd wp Пошук:

Вайцяхова (Мядзельскі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Вайцяхова.

Вайцяхо́ва[1] (трансліт.: Vajciachova, руск.: Войтехово) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Слабадскога сельсавета.

Да 29 верасня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Дзягільскага сельсавета[2].

Гісторыя

У 1904 г. засценак Жоснянскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, 21 жыхар. У 1921 г. засценак у складзе гміны Жосна Дунілавіцкага (з 1925 г. Пастаўскага) павета Віленскага ваяводства, 6 двароў, 28 жыхароў. З 12.10.1940 г. у Дзягільскім сельсавеце Мядзельскага раёна Вілейскай, з 20.09.1944 г. Маладзечанскай, з 20.01.1960 г. Мінскай абласцей. У цяперашні час вёска ў складзе Слабацкога сельсавета. У 1949 г. сяляне ўступілі ў калгас імя Чапаева (цэнтр — вёска Пугачы). З 1961 вёска знаходзіцца ў складзе калгасу імя Суворава (цэнтр — вёска Дзягілі), з 30.06.1992 г. — дапаможнай гаспадаркі «Дзягілі» Мінскага маторнага завода.

Насельніцтва

  • 5 двароў, 20 жыхароў (1931)[3]
  • 21 жыхар (1960)
  • 4 двары, 10 жыхароў (1997)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Решение Минского областного Совета депутатов от 29 сентября 2006 г. №245 “Об упразднении Дягильского, Лотвинского сельсоветов и изменении границ Слободского, Мядельского сельсоветов Мядельского района” (руск.)
  3. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 44

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Мядзельскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be