wd wp Пошук:

Валадымырэць (Ровенская вобласць)

Валадымырэць[1] (укр.: Володимирець) — пасёлак гарадскога тыпу ў Ровенскай вобласці Украіны, цэнтр Валадымырэцкага раёна. Размешчаны ў міжрэччы Стыра і Гарыні за 100 км ад абласнога цэнтра.

Гісторыя

З’яўляўся паселішчам Валынскага ваяводства Рэчы Паспалітай. У 1795 г. увайшоў у склад Расійскай імперыі і стаў валасным цэнтрам Луцкага павета Валынскай губерні. У 1870 г. тут налічвалася 149 дамоў і 1083 жыхары.

У лістападзе 1917 г. тут была ўсталяваная савецкая ўлада, аднак ужо ў лютым 1918 г. паселішча акупавалі аўстра-нямецкія войскі, якія заставаліся тут да лістапада 1918 г. У далейшым, селішча апынулася ў зоне шматлікіх баявых дзеянняў 1919-1921 гг. У ходзе савецка-польскай вайны мястэчка занялі польскія войскі, і ў 1921-1939 гг. яно было цэнтрам гміны Валынскага ваяводства Польшчы, у верасні 1939 г. ўвайшло ў склад СССР і стала раённым цэнтрам Ровенскай вобласці УССР.

Пасля пачатку савецка-нямецкай вайны 1941-1945 гг. 3 ліпеня 1941 г. паселішча было занята часткамі вермахта. За перыяд акупацыі нацысты расстралялі тут каля дзвюх тысяч чалавек, спалілі і разбурылі дзясяткі дамоў, дзясяткі людзей вывезлі на прымусовыя работы ў Германію. 7 Люты 1943 г. часткі Украінскай паўстанчай арміі атакавалі і разграмілі мясцовы нямецка-паліцэйскі гарнізон. 13 студзеня 1944 г. савецкае партызанскае фарміраванне заняло райцэнтр і ўтрымлівала яго да падыходу савецкіх войскаў.

У 1957 г. паселішча атрымала статус пасёлка гарадскога тыпу, тут пачалося выданне раённай газеты. У студзені 1959 г. колькасць насельніцтва складала 3124 чал. У 1969 г. колькасць насельніцтва складала 4,6 тыс. чалавек, тут дзейнічалі крухмалапатачны камбінат, цагляны завод і меліярацыйная станцыя. У студзені 1989 г. колькасць насельніцтва складала 8395 чалавек.

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Валадымырэцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Ровенскай вобласці
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be