Валкалацкі сельсавет
Валкала́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Валкалата.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Дунілавіцкага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. 20 мая 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Струцкага сельсавета (9 населеных пунктаў: Асіннікі, Аўсянікі, Будзічы, Гарадзішча, Кісева, Кузёмшчына, Струкі, Яблонцы, Янукі)[1]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Пастаўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе Докшыцкага раёна.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1103 чалавекі[2], з іх 96,7 % — беларусы, 2,1 % — рускія[3].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Докшыцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя сельсаветы Глыбоцкага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Дунілавіцкага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Пастаўскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Докшыцкага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.