Дунілавіцкі раён
Дуні́лавіцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на тэрыторыі БССР у 1940—1960 гадах. Утвораны 15 студзеня 1940 года ў Вілейскай вобласці. Плошча раёна складала 900 км². У 1946 г. раён налічваў 336 населеных пунктаў. Цэнтр — гарадскі пасёлак Дунілавічы, з 1950 года — гарадскі пасёлак Варапаева.
12 кастрычніка 1940 года раён падзелены на 13 сельсаветаў:
- Варапаеўскі
- Валкалацкі
- Галбейскі
- Гулідаўскі
- Дунілавіцкі
- Жуперкаўскі
- Заўлецкі
- Казлоўшчынскі
- Ласіцкі
- Міхайлаўскі
- Мосарскі
- Сяргеевіцкі
- Тузбіцкі
25 лістапада 1940 года да раёна далучаны Лучайкаўскі і Старадворскі сельсаветы Пастаўскага раёна. З 20 верасня 1944 года раён апынуўся ў складзе Полацкай вобласці. 6 снежня 1944 года да раёна далучаны Курапольскі сельсавет Пастаўскага раёна Маладзечанскай вобласці, які 9 жніўня 1946 года быў вернуты Пастаўскаму раёну. 8 чэрвеня 1950 года вёска Варапаева атрымала статус гарадскога пасёлка, цэнтр раёна перанесены ў Варапаева. З 8 студзеня 1954 года раён у складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года гарадскі пасёлак Дунілавічы набыў статус вёскі, скасаваны Галбейскі, Гулідаўскі, Жуперкаўскі, Міхайлаўскі, Старадворскі, Сяргеевіцкі, Тузбіцкі сельсаветы; утвораны Белькаўскі сельсавет, Заўлецкі сельсавет перайменаваны ў Струцкі сельсавет[1]. 27 сакавіка 1959 года скасаваны Лучайкаўскі сельсавет. 20 студзеня 1960 г. раён быў скасаваны, яго тэрыторыя была далучана да Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці.
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6), ISBN 985-11-0035-8.
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Катэгорыя·Былыя раёны Беларусі Катэгорыя·Былыя сельсаветы Дунілавіцкага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Пастаўскага раёна Катэгорыя·Раёны, скасаваныя ў 1960 годзе Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1954 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1959 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.