Валодзькі (Мядзельскі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Валодзькі.
Вало́дзькі[1] (трансліт.: Valodźki, руск.: Володьки) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Свірскага сельсавета.
Гісторыя
У 1868 г. існавалі 2 вёскі Валодзькі Свірскай воласці Свянцянскага павета Віленскай губерні: 16 двароў, 190 жыхароў і 9 двароў, 93 жыхара. У 1904 г. у вёсцы 155 жыхароў. З 12.10.1940 г. вёска знаходзіцца ў складзе Свірскага сельсавета (з 25.04.1958 г. гарпассавета) Свірскага раёна Вілейскай, з 20.09.1944 г. Маладзечанскай абласцей, з 31.80.1959 г. у Мядзельскім раёне, з 20.01.1960 г. Мінскай вобласці.
У 1950 г. вяскоўцы стварылі калгас «Сталінскі шлях». З 05.03.1960 г. вёска ў складзе саўгаса «Свір» (цэнтр — г.п. Свір), з 04.09.1991 г. — калгаса «Свір».
У 2013 годзе Свірскі пасялковы савет быў скасаваны, і Валодзькі ўвайшлі ў склад Свірскага сельсавета[2].
Насельніцтва
- 18 двароў, 45 жыхароў (1997)
Інфраструктура
Крама.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Рашэнне Мінскага абласнога Савета дэпутатаў № 234 ад 28 мая 2013 г. «Аб змяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзела Мінскай вобласці» Архівавана 11 снежня 2013. (руск.)
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Мядзельскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.