Валяр’янава
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Валяр’янава. Валяр’я́нава[2] (трансліт.: Valiarjanava, руск.: Валерьяново) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Бараўлянскага сельсавета.
Насельніцтва
- 2009 год (перапіс) — 1741 чалавек
- 1999 год (перапіс)— 489 чалавек
Геаграфія
Вёска знаходзіцца за 2 кіламетры на паўночны ўсход ад Мінскай кальцавой аўтамабільнай дарогі ў Лагойскім напрамку.
Гісторыя
Упершыню вёска ўспамінаецца ў дакументах у 1858 годзе[3].
Да 9 жніўня 1979 года вёска ўваходзіла ў склад Зеленалужскага сельсавета[4].
Хуткае развіццё вёскі пачалося ў канцы XX стагоддзя, калі зямля ў ёй стала вылучацца пад катэджную забудову. Станам на канец 2013 года ў вёсцы каля 500 дамоў, большасць ― катэджы. Ёсць і старая забудова карэнных жыхароў, некаторыя дамы перабудоўваюцца[5].
Транспарт
Дабрацца да вёскі можна аўтамабілем (заезд з дарогі Заслаўе ― Калодзішчы) або грамадскім транспартам. Некалькі разоў на дзень да размешчанай у вёсцы вайсковай часткі № 39872 ходзіць аўтобус па маршруце № 204 «ДС Карбышава ― Валяр’янава». Апроч таго, каля вёскі (прыпынак «Баравая») спыняюцца наступныя аўтобусы, якія ідуць па трасе М3:
- 113 А/в Маскоўскі ― Тубдыспансер
- 115э ДС Дружная ― Тубдыспансер
- 143 ДС Карбышава ― Зялёны Бор
- 145с А/в Маскоўскі ― НДІ анкалогіі
- 204 ДС Карбышава ― в. Валяр’янава
Спорт
У вёсцы ёсць стадыён, валейбольная і баскетбольная пляцоўкі.
Славутасці
Па ініцыятыве жыхаркі вёскі — пісьменніцы Таццяны Дашкевіч, у Валяр’янава будуецца царква Свяціцеля Мікалая.
Вядомыя асобы
- Галіна Мікалаеўна Юргялевіч (нар. 1954) — беларускі палітык.
Зноскі
- ↑ Перапіс насельніцтва Беларусі 2009 года
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Памяць: Мінскі раён: Гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раёнаў Беларусі. ― Мн., 1998. С. 566
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 9 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617).
- ↑ Вёска Валяр’янава ― усё ў нашых руках Архівавана 17 лістапада 2013.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Валяр’янава
- Мінскі райвыканкам
- Населеныя пункты Рэспублікі Беларусь Архівавана 17 сакавіка 2012.
- Тэма «Валяр’янава» на форуме «Ваш Дом» Архівавана 4 сакавіка 2016.
- Валяр’янава У Кантакце
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Мінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.