Ванлярава
Ванлярава (руск.: Вонлярово) — вёска ў Смаленскай вобласці Расіі, у Смаленскім раёне. Насельніцтва — 225 жыхароў (2007).
Геаграфія
Размешчана ў заходняй вобласці за 22 км на захад ад Смаленска, за 2 км на поўдзень ад аўтадарогі Р120 Арол — Віцебск. Аднайменная чыгуначная станцыя на лініі Масква — Мінск. Уваходзіць у склад Катынскага сельскага паселішча. Вуліцы: Дачная, Будаўнікоў. Вялікі добраўпарадкаваны парк. Частка жыхароў вёскі з’яўляецца вымушанымі перасяленцамі з Літвы.
Гісторыя
Назва паходзіць ад памяншальнай ад прозвішча ўладальніка, паўднёва-германскага рыцара Якава фон-Лера, які служыў караля Уладзіслава Вазы.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.
Эканоміка
Лясніцтва, крама.
Славутасці
- Помнік археалогіі: гарадзішча на паўночны ўсход ад вёскі. Было заселена ў 1-м тысячагоддзі да н.э. плямёнамі днепра-дзвінскай культуры, у XII—XIII выкарыстоўвалася пад феадальную сядзібу.
- Помнік архітэктуры: Царква Аляксандра Неўскага, 1853 год. Гранітныя калоны алтара створаны па праекце вядомага беларускага мастака і скульптара Мікешына М. І..
Зноскі
Спасылкі
Тэмы гэтай старонкі:Катэгорыя·Населеныя пункты Смаленскага раёна (Смаленская вобласць) Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.