wd wp Пошук: ⬜

Варакляны

Варакляны (лат.: Varakļāni) — горад у Латвіі. З’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Вараклянскага краю. Плошча 5,33 км². Насельніцтва 1960 чал. (2016). Знаходзяцца на аўтамабільнай дарозе Екабпілс — Лудза.

Гісторыя

Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім

Першы пісьмовы ўспамін пра Варкляны (ням.: Warkland) датуецца 1226 годам. Пад 1458 годам яны ўпамінаюцца як мястэчка. У 1538 годзе Варкляны перайшлі да Борхаў.

Пад уладай Расійскай імперыі

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе Варкляны апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Рэжыцкім павеце Віцебскай губерні. У другой палове XIX ст. тут было 110 будынкаў[5].

У часы Першай сусветнай вайны ў 1918 годзе Варкляны занялі войскі Германскай імперыі.

Найноўшы час

У 1920 годзе Варакляны ўвайшлі ў склад Латвіі. 11 лютага 1929 года яны атрымалі статус горада.

Насельніцтва

  • XIX стагоддзе: 1897 год — 1810 чал., з іх 364 каталікі і 1365 іўдзеяў
  • XXI стагоддзе: 2016 год — 1960 чал.

Славутасці

  • Капліца Святога Віктара (1814)
  • Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1851—1854)
  • Лютэранская кірха (1874)
  • Сядзіба Борхаў (1783—1789)

Галерэя

  • Славутасці Вараклянаў
  • Палац БорхаўПалац Борхаў
  • Капліца Святога ВіктараКапліца Святога Віктара
  • Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы МарыіКасцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі
  • Лютэранская кірхаЛютэранская кірха

Зноскі

  1. ↑ Central Statistical Bureau of Latvia Праверана 25 лютага 2021.
  2. ↑ Central Statistical Bureau of Latvia Праверана 24 сакавіка 2021.
  3. ↑ Central Statistical Bureau of Latvia Праверана 15 чэрвеня 2021.
  4. ↑ http://www.pasts.lv/lv/uzzinas/Indeksu_gramata/novadi/Novadi_aprilis_2011.xls
  5. ↑ Manteuffel G. Warklany // Słownik geograficzny… T. XII. — Warszawa, 1892. S. 956.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be