Варней
Варней (літ.: Varniai, традыцыйная беларуская назва — Варні, або Ворні[2][3][4]) — горад у Цяльшэйскім раёне Літвы, на рацэ Варняле. Адміністрацыйны цэнтр Варнейскай сянюніі. Насельніцтва 1218 чал. (2010).
Знаходзіцца за 30 км на поўдзень ад чыгуначнай станцыі Цяльшэй (на лініі Шаўляй — Клайпеда). Згодна з сучаснай афіцыйнай літоўскай класіфікацыяй горад належыць да этнаграфічнага рэгіёна Жамойць.
Гісторыя
У XIV стагоддзі на правым беразе Варняле існавала мястэчка Меднікі[5]. У 1320 і 1389 годзе жамойты разбілі пад Меднікамі войска крыжакоў.
Заснаванне паселішча пад назвай Варні датуецца XV стагоддзем (узніклі на супрацьлеглым ад Меднікаў беразе ракі)[5]. У 1416 годзе тут збудавалі касцёл, пры якім у 1469 годзе адкрылася школа.
У 1417 годзе Меднікі атрымалі гарадскія правы, у паселішчы збудавалі кафедральны касцёл Жамойцкай дыяцэзіі.
У XVI стагоддзі за абодзвюма паселішчамі, што аб’ядналіся ў адзін горад, замацавалася назва Варні. З 1623 года дзейнічала Варніская духоўная семінарыя. 14 сакавіка 1635 года атрымалі магдэбургскае права. У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) апынуліся ў складзе Расійскай імперыі.
З 1918 года — у складзе Літвы.
Насельніцтва
- 1959 — 442 чал.[6]
- 1968 — 2,8 тыс. чал.[7]
- 1979 — 2059 чал.
- 1989 — 1,6 тыс. чал.[8]
- 2001 — 1355 чал.
- 2010 — 1218 чал.
Славутасці
У горадзе стаіць помнік Мацею Валанчэўскаму.
- Касцёл Св. Апосталаў Пятра і Паўла (1691)
- Касцёл Св. Аляксандра (XIV ст.)
- Духоўная семінарыя (XVIII ст.)
- Сядзіба жамойцкіх біскупаў.
Галерэя
- Касцёл Св. Апосталаў Пятра і Паўла
- Касцёл Св. Аляксандра
- Колішняя духоўная семінарыя, цяпер музей
- Сядзіба жамойцкіх біскупаў
Зноскі
- ↑ Lithuanian census of 2011 Праверана 2 лютага 2015.
- ↑ Вольга Гарбачова. Паўстанне 1830—1831 гг. у лёсе Ігната Дамейкі Архівавана 12 снежня 2007. // Ігнат Дамейка — светач сусветнай цывілізацыі: Матэрыялы VI Карэліцкіх чытанняў (Мір, 12 вер. 2002 г.) Рэдкал.: Л. Уладыкоўская-Канапланік (гал. рэд.) і інш. — Мн.: «Энцыклапедыкс», 2002. — 136 с., [4] іл. ISBN 985-6599-64-4.
- ↑ Аркадзь Куляшоў. Хамуціус:Паэма(недаступная спасылка) // «Полымя». — 1975. — № 9. — С. 73—101.
- ↑ Г. Сагановіч. Русіны пад Грунвальдам (Дуброўнай) у 1410 г. // Беларускі гістарычны агляд. Том 11. Сшытак 1—2 (20—21), снежань 2004
- 1 2 ЭнцВКЛ, 2010
- ↑ Wornie // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIII: Warmbrun — Worowo. — Warszawa, 1893. S. 941
- ↑ Варней // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
- ↑ Варней // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
Літаратура
- Грынявецкі В. Варні // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак. А — Я. — С. 390. — 696 с. — ISBN 978-985-11-0487-7 (т. 3), ISBN 985-11-0315-2.
- Wornie // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIII: Warmbrun — Worowo. — Warszawa, 1893. S. 941—942
- Ворне (Ворни) // Варней // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Варней
Катэгорыя·Населеныя пункты Цяльшэйскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.