Васькавічы (Слаўгарадскі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Васькавічы.
Ва́ськавічы[2] (трансліт.: Vaśkavičy, руск.: Васьковичи) — вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Васькавіцкага сельсавета.
Гісторыя
Упершыню згадваецца ў 1555 годзе як сяло ў Прапойскай воласці. Назва паходзіць ад слова «воск»[3]. З канца XVIII стагоддзя належала Галіцыным і Алучынаўскаму і з’яўлялася цэнтрам бортніцтва.
Насельніцтва
- 2011 год — 188 чалавек[1]
- 2010 год — 179 чалавек
- 1999 год — 221 чалавек
Інфраструктура
У вёсцы працуе фельчарска-акушэрскі пункт і крама[1].
Славутасці
- Гарадзішча
- Курганны могільнік радзімічаў (X—XI стагоддзе)
- Магіла савецкага воіна, які загінуў у 1943 годзе
Зноскі
- 1 2 3 4 КОЛИЧЕСТВО НАСЕЛЕНИЯ СЛАВГОРОДСКОГО РАЙОНА (руск.)
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Ва́ськевічы, Ва́скувічы, Васькаўка. ж.
- ↑ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слаўгарадскага раёна / Рэдкал. Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелТА, 1999. — С. 565.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Воінскае пахаванне
Катэгорыя·Населеныя пункты Слаўгарадскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.