wd wp Пошук:

Васілевіцкі сельсавет (Гродзенскі раён)

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Васілевіцкі сельсавет. Васіле́віцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Васілевічы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Соніцкі сельсавет у складзе Сапоцкінскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Сонічы. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці, з 10 сакавіка 1959 года ў Гродзенскім раёне. 1 верасня 1959 года ў склад Сапоцкінскага пассавета перададзена вёска Асочнікі[1]. 1 жніўня 1966 года ў склад Сапоцкінскага пассавета перададзены вёскі Калеты, Пясчаны, Радзівілкі і Чарток, з Сапоцкінскага пассавета перададзены вёскі Васілевічы, Каўняны, Кодзеўцы, Навасады, Самборы, Шадзінцы і Шынкаўцы, сельсавет перайменаваны ў Васілевіцкі, цэнтр перанесены ў вёску Васілевічы[2]. 16 сакавіка 1987 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Сапоцкінскага пассавета[3].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 17 населеных пунктаў: Асташа, Васілевічы, Вусенікі, Галавенчыцы, Гарачкі, Дзмісевічы, Кадыш, Каўняны, Кодзеўцы, Навасады, Нямнова, Самборы, Сінявічы, Сонічы, Шадзінцы, Шынкаўцы і Ятвезь.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 верасня 1959 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1959, № 13.
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 жніўня 1966 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).
  3. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Гродзенскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Сапоцкінскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1987 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be