Васілеўшчына (Мядзельскі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Васілеўшчына. Васіле́ўшчына[1] (трансліт.: Vasilieŭščyna, руск.: Василевщина) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Крывіцкага сельсавета.
Гісторыя
У 1848 годзе вёска маёнтка Будслаў Вілейскага павета Віленскай губерні, валоданне памешчыка І. І. Аскеркі, 6 двароў, 68 жыхароў. У 1868 г. вёска Будслаўскай воласці Вілейскага павета, 6 двароў, 60 жыхароў. У 1904 г. 135 жыхароў. У 1921 г. у складзе Будслаўскай гміны Дунілавіцкага, потым Вілейскага паветаў Віленскага ваяводства, 26 двароў, 167 жыхароў. З 12.10.1940 г. у Вераб’ёўскім сельсавеце Крывіцкага раёна Вілейскай, з 20.09.1944 г. Маладзечанскай абласцей, з 27.03.1959 г. у Пузырскім сельсавеце[2], з 20.01.1960 г. Мінскай вобласці, з 25.12.1962 г. у Мядзельскім раёне. У 1950 г. вяскоўцы аб’ядналіся ў калгас імя Заслонава. Пазней вёска ў складзе ўзбуйненая калгаса «Маладая гвардыя», з 06.02.1975 г. — калгаса «Бальшавік» (цэнтр — вёска Пузыры).
Да 30 кастрычніка 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Пузыроўскага сельсавета[3].
Насельніцтва
- 140 жыхароў (1960)
- 22 двары, 36 жыхароў (1997)
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области Архівавана 25 кастрычніка 2020.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Мядзельскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.