wd wp Пошук:

Васілішкаўскі раён

Васілі́шкаўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 19401960 гг. Утвораны 15 студзеня 1940 г. у складзе Баранавіцкай, з 20 верасня 1944 г. у складзе Гродзенскай абласцей. Цэнтр — г. п. Васілішкі, з 3 жніўня 1954 г. — г. п. Астрына. Плошча раёна 0,7 тыс. км², 264 населеныя пункты (1946 г.).

12 кастрычніка 1940 года падзелены на 12 сельсаветаў: Астрынскі, Бакштаўскі, Бярозаўскі, Васілішкаўскі, Касцянеўскі, Матыльскі, Навадворскі, Нарашскі, Пугачоўскі, Сабакенцаўскі, Шайбакпольскі, Шастакоўскі, адначасова ў раёне ўтвораны гарадскі пасёлак Астрына. 16 ліпеня 1954 г. скасаваны Бярозаўскі і Пугачоўскі сельсаветы, Сабакенцаўскі сельсавет перайменаваны ў Першамайскі (в. Сабакенцы перайменавана ў в. Першамайская)[1]. 3 жніўня 1954 года цэнтр раёна перанесены ў гарадскі пасёлак Астрына, гарадскі пасёлак Васілішкі скасаваны, яго тэрыторыя ўключана ў склад Васілішкаўскага сельсавета[2]. 20 студзеня 1960 года раён скасаваны. Бакштаўскі, Васілішкаўскі, Матыльскі, Першамайскі і Шастакоўскі сельсаветы перададзены ў склад Радунскага раёна; Астрынскі, Касцянеўскі, Навадворскі, Нарашскі, Шайбакпольскі і г. п. Астрына — у склад Шчучынскага раёна.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 3 августа 1954 г. О перенесении центра Василишковского района, Гродненской области, из городского поселка Василишки в городской поселок Острына и об упразднении городского поселка Василишки // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.

Літаратура

  • Камінскі, М. І. Васілішкаўскі раён / М. І. Камінскі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 2: Беліцк — Гімн. — Мн.: БелЭн, 1994. — 536 с. — С. 229. — ISBN 5-85700-142-0.
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя раёны Беларусі Катэгорыя·Былыя сельсаветы Васілішкаўскага раёна Катэгорыя·Раёны, скасаваныя ў 1960 годзе Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1954 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be