wd wp Пошук:

Радунскі раён

Ра́дунскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 19401962 гг. Утвораны 15 студзеня 1940 г. у складзе Баранавіцкай вобласці. Цэнтр — вёска Радунь1958 г. гарадскі пасёлак). 12 кастрычніка 1940 г. падзелены на 12 сельсаветаў: Асаўскі, Жырмунскі, Забалацкі, Казакоўшчынскі, Нацкі, Помедскі, Радунскі, Салтанішкаўскі, Слабодкаўскі, Смільгінскі, Чыжунскі, Якубаўскі. З 20 верасня 1944 г. у Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Салтанішкаўскі сельсавет. 30 красавіка 1958 года вёска Радунь атрымала статус гарадскога пасёлка, скасаваны Радунскі сельсавет[1]. 25 снежня 1962 г. скасаваны, тэрыторыя перададзена ў Воранаўскі і Шчучынскі раёны.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13), ISBN 985-11-0035-8.
  • Радунскі раён // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 69. — ISBN 985-11-0214-8.
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  1. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб пераўтварэнні вёскі Радунь, Радунскага раёна, Гродзенскай вобласці, у гарадскі пасёлак ад 30 красавіка 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 4.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя раёны Беларусі Катэгорыя·Раёны, скасаваныя ў 1962 годзе Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1940 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be