wd wp Пошук:

Венецыя

Венецыя (італ.: Venezia, вен.: Venezsia) — горад у Паўночнай Італіі на астравах у аднайменнай лагуне і на беразе Венецыянскага заліва Адрыятычнага мора. Марскі порт (грузазварот звыш 20 млн тон у год); міжнародны аэрапорт імя Марка Пола. Пачатковы пункт аўтадарог і чыгунак. Венецыя складаецца з 2 частак: гістарычнай, размешчанай на 118 астравах (гл.востраў Сан-Мікеле), падзеленых 150 каналамі і пратокамі, цераз якія перакінуты каля 400 мастоў (Спіс мастоў Венецыі, у тым ліку Рыяльта, мост Уздыхаў, Мост дэла Ліберта), і прамыслова-партовай часткі (уключае гарады Маргера, Местрэ, Фузіна). У Сярэднявеччы Венецыя з’яўлялася цэнтрам Венецыянскай рэспублікі, адной з найважнейшых дзяржаў Міжземнамор’я. У цяперашні час буйны турыстычны і прамысловы цэнтр, сталіца рэгіёну Венета і правінцыі Венецыя. Насельніцтва - 270,4 тыс. жыхароў (2009).

Гісторыя

Плошча Сан-Марка

Першыя паселішчы на тэрыторыі Венецыі (на астравах лагуны каля паўночнага ўзбярэжжа Адрыятычнага мора) узніклі ў 5 стагоддзі да н.э. У перыяд нашэсця варварскіх плямён (4-7 ст.н.э.) колькасць насельніцтва павялічылася за кошт уцекачоў з мацерыковай часткі Італіі. У сярэдзіне 6 стагоддзя астравы былі заваяваны Візантыяй, але фактычна заставаліся незалежныя. На астравах узніклі абшчыны, якія ў канцы 7 - пачатку 8 стагоддзя ўтварылі рэспубліку на чале з дожам. Горад Венецыя ўзнік у пачатку IX ст на востраве Рыяльта як цэнтр дуката (герцагства). З IXX па XVI стагоддзе — буйны цэнтр пасрэдніцкага гандлю паміж Заходняй Еўропай і Усходам. У канцы 10 стагоддзя Візантыя разглядала Венецыю як незалежную дзяржаву. Былі далучаны істрыйскія гарады Кападыстрыя, Парэнца, Умага, Равіньё і іншыя. У часы крыжацкіх паходаў (11-13 стагоддзі) ператварылася ў міжземнаморскую імперыю, авалодала часткай Канстанцінопаля, шэрагам гаваняў на Мармуровым моры і ў пралівах, астравамі Эўбея, Крыт і іншыя. Значанага росквіту Венецыя дасягнула ў 14-15 стагоддзях, замацавалася ў Далмацыі, завалодала некалькімі пунктамі ў Албаніі, Іанічнымі астравамі. У 14-пачатку 16 стагоддзя пашырыла свае ўладанні на кантыненце (былі далучаны гарады Падуя, Равена, Крэмона, Рыміні). Захоп туркамі Канстанцінопаля (1453), перамяшчэнне гандлёвых шляхоў з Міжземнамор’я ў Атлантычны акіян нанеслі ўдар магутнасці Венецыі. У венецыяна-турэцкіх войнах яна страціла амаль усе тэрыторыі на Балканах і ва Усходнім Міжземнамор’і, што прывяло да палітычнага і эканамічнага заняпаду. У 1797 годзе Венецыя акупавана войскамі Напалеона I і паводле Кампафармійскага міру 1797 года перададзена Аўстрыі. Паводле Прэсбургскага міру 1805 года далучана да Італьянскага каралеўства. Венскі кангрэс 1814-15 зноў перадаў Венецыю Аўстрыі. У час рэвалюцыі 1848-49 гг. у Італіі ў Венецыі абвешчана (сакавік 1848) рэспубліка (кіраўнік Д.Манін), у жніўні 1849 пасля гераічнай абароны яна пала пад ударамі аўстрыйскай арміі. Паводле Венскага міру 1866 года ўвайшла ў склад Італьянскага каралеўства. У 1943 годзе акупіраваны нацысцкімі войскамі, была цэнтрам руху Супраціўлення. Вызвалена ў выніку народнага паўстання 28-29 красавіка 1945 года, 30 красавіка занята войскамі саюзнікаў.

Уздоўж каналаў і вузкіх крывых вуліц размяшчаюцца багата дэкараваныя цэрквы, палацы. На цэнтральнай плошчы Сан-Маркасабор (IXXV стагоддзя), Палац дожаў (XIVXV стагоддзяў), Старая бібліятэка Сан-Марка (XVI ст), будынкі рэлігійных братэрстваў (скоул), кляштары. Горад і лагуна уключаныя ў спіс Сусветнай спадчыны.

Адміністрацыйны падзел

Гранд-канал у Венецыі

Вызначаюць 6 адміністрацыйных раёнаў (sestieri), якія склаліся яшчэ ў Сярэднявеччы:

Інфраструктура

Прамыслова-партовая частка Венецыі мацерыковая. Суднабудаванне і сударамонт, каляровая металургія, нафтаперапрацоўчая, хімічная, электратэхнічная, лёгкая прамысловасць. Рамесная вытворчасць мастацкіх шкляных вырабаў (гл. Венецыянскае шкло, востраў Мурана; музей), карунак (востраў Бурана), мазаікі. Універсітэт, кансерваторыя (1916). Музеі (у тым ліку Галерэя Акадэміі мастацтваў). Першы агульнадаступны оперны тэатр (16371812), оперны тэатр «Фенічэ» (1792).

Астраўная Венецыя — марскі курорт, цэнтр міжнароднага турызму сусветнага значэння, месца правядзення міжнародных кінафестываляў (гл. Венецыянскі кінафестываль), мастацкіх выстаў (гл.Венецыянская біенале), Венецыянскага карнавалу. Нутрагарадскія перавозкі на маторных суднах, гандолах, баржах.

Выбітныя асобы з Венецыі

Храмы

Палацы

Зноскі

  1. http://www.comune.venezia.it/it/content/sindaco

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be