Верхнемамонскі раён
Верхнемамо́нскі раён (руск.: Верхнемамонский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўдні Варонежскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — сяло Верхні Мамон.
Геаграфія
Верхнемамонскі раён мяжуе з Паўлаўскім, Калачэеўскім, Петрапаўлаўскім, Багучарскім і Расашанскім раёнамі. Плошча раёна складае 1350 км².
Гісторыя
Верхнемамонскі раён быў утвораны 30 ліпеня 1928 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК і СНК РСФСР. З 1934 года знаходзіцца ў складзе Варонежскай вобласці.
Эканоміка
Вядучай галіной эканомікі раёна з’яўляецца сельская гаспадарка. Плошча сельскагаспадарчых угоддзяў складае 93 тыс. га. Асноўнымі вытворцамі раслінаводчай і жывёлагадоўчай прадукцыі з’яўляюцца сельскагаспадарчыя арганізацыі, як калгасы і сялянска-фермерскія гаспадаркі.
Зноскі
- 1 2 АКТМУ. 179/2016. Цэнтральная ФА Праверана 25 кастрычніка 2016.
- ↑ АКТМУ. 179/2016. Цэнтральная ФА Праверана 24 кастрычніка 2016.
- ↑ 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 года — Federal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Верхнемамонскі раён
- Сайт раённай адміністрацыі (руск.)
- Верхнемамонскі раён Архівавана 2 ліпеня 2017. (руск.) / Варонежскі гід
Катэгорыя·Раёны Варонежскай вобласці
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.