Багучарскі раён
Багуча́рскі раён (руск.: Богучарский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўдні Варонежскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Багучар.
Геаграфія
Багучарскі раён мяжуе з Верхнемамонскім, Петрапаўлаўскім, Расашанскім і Канцяміраўскім раёнамі, а таксама з Растоўскай вобласцю. Плошча раёна складае 2180 км².
Гісторыя
Багучарскі раён быў утвораны 30 ліпеня 1928 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК і СНК РСФСР. Перыяд калектывізацыі пачаўся ў 1928 годзе і скончыўся ў 1933 годзе. Сучасныя межы раёна склаліся ў 1970 годзе.
Зноскі
- 1 2 3 АКТМУ. 179/2016. Цэнтральная ФА Праверана 24 кастрычніка 2016.
- ↑ 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 года — Federal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.
- ↑ http://www.gks.ru/dbscripts/munst/munst20/DBInet.cgi?pl=8006001
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Багучарскі раён
- Сайт раённай адміністрацыі (руск.)
- Багучарскі раён Архівавана 21 верасня 2018. / Варонежскі гід. (руск.)
Катэгорыя·Раёны Варонежскай вобласці
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.