Расашанскі раён
Расаша́нскі раён (руск.: Россошанский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым захадзе Варонежскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Росаш.
Геаграфія
Расашанскі раён мяжуе з Альхавацкім, Падгоранскім, Паўлаўскім, Верхнемамонскім, Багучарскім і Канцяміраўскім раёнамі, а таксама з Белгародскай вобласцю і Луганскай вобласцю Украіны. Плошча раёна складае 2400 км².
Гісторыя
Расашанскі раён быў утвораны 30 ліпеня 1928 года ў складзе Цэнтральна-Чарназёмнай вобласці РСФСР. Пасля яе падзелу ў 1934 годзе раён застаўся ў складзе Варонежскай вобласці.
Зноскі
- 1 2 АКТМУ. 179/2016. Цэнтральная ФА Праверана 25 кастрычніка 2016.
- ↑ АКТМУ. 179/2016. Цэнтральная ФА Праверана 24 кастрычніка 2016.
- ↑ 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 года — Federal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Расашанскі раён
- Сайт раённай адміністрацыі (руск.)
- Расашанскі раён Архівавана 2 ліпеня 2017. / Варонежскі гід. (руск.)
Катэгорыя·Раёны Варонежскай вобласці
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.