Верхняжарскі сельсавет
Верхняжарскі сельсавет (руск.: Верхнежарский сельсовет) — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брагінскага раёна Гомельскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Верхнія Жары. Знаходзіўся на крайнім поўдні раёна і з’яўляўся самым паўднёвым сельсаветам Беларусі.
Гісторыя
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Верхняжарскі сельсавет у складзе Камарынскага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў складзе Камарынскага раёна БССР. 15 ліпеня 1933 года рэарганізаваны ў Верхняжарскі нацыянальны ўкраінскі сельсавет. У 1937 годзе рэарганізаваны ў беларускі сельсавет. З 20 лютага 1938 года ў складзе Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ніжняжарскага сельсавета[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Брагінскага раёна. 28 снежня 2005 года перайменаваны ў Верхнежароўскі сельсавет[2]. Скасаваны 26 верасня 2006 года, тэрыторыя далучана да Камарынскага пассавета[3].
На момант скасавання ў Верхняжарскі сельсавет уваходзілі 3 вёскі (Верхнія Жары, Гдзень, Ніжнія Жары). Насельніцтва (01.01.2006) складала 502 чалавекі, з якіх 64 ва ўзросце да 16 гадоў, 222 — у працаздольным і 216 — старэйшым за працаздольны. Колькасць гаспадарак — 228.
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 28 декабря 2005 г. № 210 О переименовании сельсоветов Гомельской области
- ↑ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области Архівавана 22 верасня 2019.
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Спасылкі
Тэмы гэтай старонкі:Катэгорыя·Былыя сельсаветы Брагінскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Камарынскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2006 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.