Камарынскі раён
Камарынскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Беларускай ССР, якая існавала ў 1926—1962 гадах. Цэнтр — мястэчка (з 1959 г. — гарадскі пасёлак) Камарын.
Гісторыя
Камарынскі раён утвораны 8 снежня 1926 года пасля другога ўзбуйнення БССР у складзе Рэчыцкай акругі. Цэнтр — вёска Камарын. У склад раёна ўключаны 29 сельсаветаў: Асарэвіцкі, Баршчоўскі, Бярозкаўскі, Верхняжарскі, Галкаўскі, Гдзенскі, Калыбанскі, Камарынскі, Капоранскі, Карлаўскі, Кацічаўскі, Крукоўскі, Кулажынскі, Лукаедаўскі, Малочкаўскі, Масаноўскі, Міхалёўскі, Ніжняжарскі, Пасудавіцкі, Перасяцінскі, Піркаўскі, Радзінскі (Новарадзінскі), Савіцкі, Старастэфаноўскі, Стараялчанскі, Сувідавіцкі, Уласоўскі, Чыкалавіцкі, Ялчанскі (Новаялчанскі). З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. 30 снежня 1927 года ў выніку рэарганізацыі і ўзбуйнення сельсаветаў у раёне зацверджана 15 сельсаветаў: Асарэвіцкі, Баршчоўскі, Верхняжарскі, Гдзенскі нацыянальны ўкраінскі, Калыбанскі, Камарынскі, Капоранскі нацыянальны рускі, Крукоўскі, Лукаедаўскі нацыянальны ўкраінскі, Ніжняжарскі, Піркаўскі, Радзінскі (Новарадзінскі), Сцепаноўскі (Новастэфаноўскі), Чыкалавіцкі, Ялчанскі (Новаялчанскі), адначасова Савіцкі сельсавет перададзены ў склад Брагінскага раёна. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў прамым падпарадкаванні БССР. 15 ліпеня 1933 года Верхняжарскі і Ніжняжарскі сельсаветы рэарганізаваны ў нацыянальныя ўкраінскія. У 1937 годзе Верхняжарскі, Гдзенскі, Лукаедаўскі, Ніжняжарскі нацыянальныя ўкраінскія сельсаветы і Капоранскі нацыянальны рускі сельсавет рэарганізаваны ў беларускія сельсаветы. З 20 лютага 1938 года раён у складзе Палескай вобласці. 20 красавіка 1939 года Лукаедаўскі сельсавет перайменаваны ў Кіраўскі. З 8 студзеня 1954 года раён у складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Камарынскі, Капоранскі і Ніжняжарскі сельсаветы. 17 лістапада 1959 года Камарын атрымаў статус гарадскога пасёлка, скасаваны Кіраўскі сельсавет. 15 ліпеня 1961 года скасаваны Чыкалавіцкі сельсавет. 25 снежня 1962 года раён скасаваны: гарадскі пасёлак Камарын, Асарэвіцкі, Верхняжарскі, Гдзенскі, Калыбанскі, Крукаўскі, Піркаўскі, Сцепаноўскі, Ялчанскі сельсаветы перададзены Брагінскаму раёну; Баршчоўскі і Радзінскі сельсаветы — Хойніцкаму раёну.
Па дадзеных на 1 студзеня 1947 года раён меў плошчу 1,0 тыс. км².
Зноскі
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Камарынскі раён // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — 432 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 40.
Катэгорыя·Былыя раёны Беларусі Катэгорыя·Былыя сельсаветы Камарынскага раёна Катэгорыя·Раёны, скасаваныя ў 1962 годзе Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1926 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1927 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1959 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.