Верцялішкі
Верцялі́шкі[1] (трансліт.: Vierciališki, руск.: Вертелишки) — аграгарадок у Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Верцялішкаўскага сельсавета. Верцялішкі размешчаны ў 4 км ад станцыі Аульс на чыгунцы Масты — Гродна. У вёсцы знаходзіцца галоўная станцыя вузкакалейнай чыгункі торфапрадпрыемства «Верцялішкі», якая сыходзіць з мястэчка на 30 кіламетраў на ўсход. Цэнтр вядомага ў краіне калгаса «Прагрэс». Насельніцтва вёскі — каля 3000 чалавек (адна з самых вялікіх вёсак вобласці).
Да 1950-х гадоў Верцялішкі былі невялікай вёскай. Пасля таго як у 1950-х тут быў створаны калгас «Прагрэс» і торфапрадпрыемства «Верцялішкі», вёска была перабудавана і стала адным з узорных сельскіх пасёлкаў СССР. За планоўку і забудову сельскага мястэчка Верцяліцкі ў 1971 архітэктары В. Н. Емяльянаў і Г. У. Заборскі і старшыня калгасу Ф. П. Сянько атрымалі Дзяржаўную прэмію СССР у вобласці літаратуры, мастацтва і архітэктуры.
Славутасці
- Касцёл Святой Сям’і
- Царква Аляксандра Неўскага (1854)
- Прысядзібны парк
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Верцялішкі
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Гродзенскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.